20 красавiка 2024, Субота, 3:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Авіяцыя РФ знішчыла ў Сірыі пякарню, якая забяспечвае ежай 45 тысяч уцекачоў

9
Авіяцыя РФ знішчыла ў Сірыі пякарню, якая забяспечвае ежай 45 тысяч уцекачоў

Пякарня была створана 16 месяцаў таму і была знішчаная падчас аднаго з авіяналётаў.

Пра гэта паведамляе Al Jazeera са спасылкай на Humanitarian Relief Foundation, піша «Еўрапейская праўда».

У выніку авіяўдараў РФ у сірыйскай правінцыі Ідліб была знішчаная заснаваная турэцкай гуманітарнай арганізацыяй пякарня, якая забяспечвала хлебам 45 тысяч перасяленцаў. У гуманітарнай арганізацыі сцвярджаюць, што пякарня была створана 16 месяцаў таму і была знішчана падчас аднаго з авіяналётаў. Яна забяспечвала хлебам амаль 45 тысяч унутрана перамешчаных сірыйцаў.

«Яны цалкам знішчылі нашу пякарню, а таксама млын, які знаходзіўся ў будынку. Гэтая пякарня была вельмі важная, таму што пякла хлеб для перасяленцаў, - сказаў Мустафа Озбек з Humanitarian Relief Foundation. - Мясцовыя кажуць, што ўдары былі нанесены расейскімі знішчальнікамі і што расейцы ўчынялі налёты ў гэтых месцах цягам апошніх некалькіх дзён».

З яго слоў, чатыры расейскія самалёты скінулі 20 ракет. Озбек адзначыў, што гэта першы выпадак, калі былі атакаваныя будынкі, якія забяспечваюць перасяленцаў ежай.

Раней Humanitarian Relief Foundation заявіла аб знішчэнні свайго гуманітарнага канвою расейскімі самалётамі ў Сірыі.

Грамадзянская вайна ў Сірыі ідзе з 2011 года, калі масавыя антыўрадавыя хваляванні, накіраваныя супраць дыктатара Башара Асада і на спыненне праўлення партыі Баас, перараслі ў адкрыты ўзброены канфлікт паміж урадавымі войскамі і хаўрусныя ім вайсковымі фармаваннямі з аднаго боку, і сірыйскай апазіцыяй, - з другога . У якасці трэцяга боку канфлікту выступаюць курды, якія стварылі аўтаномны рэгіён на паўночным усходзе і паўночным захадзе краіны з уласным урадам. Яшчэ адным бокам канфлікту сталі баевікі тэрарыстычнай арганізацыі Ісламская дзяржава, якія цягам года захапілі вялікую тэрыторыю на поўначы Ірака і ўсходзе Сірыі. Кааліцыя заходніх краін вядзе барацьбу супраць ісламістаў і бамбуе іх пазіцыі на тэрыторыі абедзвюх краін.

30 верасня 2015 года Расея заявіла аб нанясенні паветраных удараў па Сірыі. Міжнародныя арганізацыі, ЕЗ і ЗША абвінавачваюць Маскву ў забойстве мірных жыхароў і падтрымцы Башара Асада.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках