25 красавiка 2024, Чацвер, 16:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Асад дапусціў падпісанне мірнага пагаднення з апазіцыяй

4
Асад дапусціў падпісанне мірнага пагаднення з апазіцыяй
Башар Асад
ФОТА: AFP

На рэалізацыю гэтых планаў, са слоў Асада, настроеныя сірыйскія ўлады і апазіцыя.

За правядзенне мірных перамоў аб сірыйскім урэгуляванні ў Празе выказаўся ў інтэрв'ю Чэшскай тэлевізіі прэзідэнт Сірыі Башар Асад, паведамляе ТАСС.

«Чэхію адрознівае ўзважаная пазіцыя (што да сірыйскага канфлікту). Сірыйцы пацвердзяць, што мірная канферэнцыя не можа адбыцца, напрыклад, у Францыі, бо яна падтрымлівае тэрарызм і падтрымлівае вайну, а не падтрымлівае мір, - сказаў у інтэрв’ю ў панядзелак увечары Башар Асад. - Усе (бакі) добразычліва ўспрынялі ідэю аб Празе».

Башар Асад пацвердзіў інфармацыю аб магчымасці заключэння мірнага пагаднення з палітычнай апазіцыяй у Празе. Два месяцы таму пра гэта ўпершыню паведаміў журналістам прэзідэнт Чэхіі Мілаш Зэман.

«Гэта (падпісанне пагаднення ў Празе) - цалкам рэальнае», - падкрэсліў Башар Асад. На рэалізацыю гэтых планаў, з яго слоў, настроены сірыйскія ўлады і апазіцыя.

Галоўнай умовай сірыйскага ўрэгулявання, на думку прэзідэнта, з'яўляецца перамога над тэрарызмам. Толькі пры яго выкананні магчымы эфектыўны палітычны дыялог і нармалізацыя жыцця ў краіне. «Гэта справа саміх сірыйцаў», - заявіў Асад.

Грамадзянская вайна ў Сірыі ідзе з 2011 года, калі масавыя антыўрадавыя хваляванні, накіраваныя супраць дыктатара Башара Асада і на спыненне праўлення партыі Баас, перараслі ў адкрыты ўзброены канфлікт паміж урадавымі войскамі і хаўруснымі ім вайсковымі фармаваннямі з аднаго боку, і сірыйскай апазіцыяй, - з другога . У якасці трэцяга боку канфлікту выступаюць курды, якія стварылі аўтаномны рэгіён на паўночным усходзе і паўночным захадзе краіны з уласным урадам. Яшчэ адным бокам канфлікту сталі баевікі тэрарыстычнай арганізацыі Ісламская дзяржава, якія цягам года захапілі вялікую тэрыторыю на поўначы Ірака і ўсходзе Сірыі. Кааліцыя заходніх краін вядзе барацьбу супраць ісламістаў і бамбуе іх пазіцыі на тэрыторыі абедзвюх краін.

30 верасня 2015 года Расея заявіла аб нанясенні паветраных удараў па Сірыі. Міжнародныя арганізацыі, ЕЗ і ЗША абвінавачваюць Маскву ў забойствах мірных жыхароў і падтрымцы Башара Асада.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках