18 красавiка 2024, Чацвер, 4:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З 1 снежня ў Беларусі будуць штрафаваць за летнія шыны

2
З 1 снежня ў Беларусі будуць штрафаваць за летнія шыны

У Беларусі з 1 снежня да 1 сакавіка кіроўцы абавязаны выкарыстоўваць зімовыя шыны на аўтамабілях.

Як паведамілі БелТА ва УДАІ МУС Беларусі, гэта патрабаванне тычыцца аўтамабіляў з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай (ТДАМ) да 3,5 т уключна, легкавых і грузапасажырскіх аўтамабіляў з ТДАМ звыш 3,5 т, а таксама аўтобусаў з ТДАМ да 5 т. За парушэнне гэтага патрабавання ПДР прадугледжаная адміністрацыйная адказнасць згодна з ч.3 арт.18.12 КаАП Беларусі ў выглядзе штрафу сумаю да 1 базавай велічыні. За паўторнае такое парушэнне цягам года на кіроўцу накладаецца штраф сумаю ад 2 да 5 базавых велічынь (цяпер адна БВ роўная 180 тысяч рублёў).

«Капрызы надвор'я ў выглядзе перападаў тэмпературы і рэзкай змены ападкаў робяць дарогу небяспечнай. У такую пару ўсім удзельнікам дарожнага руху варта выконваць павышаныя меры бяспекі. Дзяржаўтаінспекцыя заклікае кіроўцаў быць уважлівымі за рулём у складаных умовах і дарожных умовах. Падчас моцных ападкаў рухацца з уключаным блізкім святлом фар, выбіраць бяспечную хуткасць і дыстанцыю, з асаблівай асцярожнасцю рухацца па мастах, эстакадзе і паблізу пешаходных пераходаў. Самае галоўнае правіла на слізкай дарозе - ніякіх рэзкіх рухаў (паскарэнняў, тармажэнняў) і манеўраў», - звярнулі ўвагу ў ДАІ.

Акрамя таго, Дзяржаўтаінспекцыя настойліва заклікае пешаходаў быць больш адказнымі і асцярожнымі на дарозе і пераходзіць праезную частку толькі па пазначаных пешаходных пераходах. «Але нават на святлафоры перад пачаткам руху пераканайцеся, што ўсе аўтамабілі паспелі спыніцца. Калі з вамі знаходзяцца дзеці, трымайце іх за руку. Таксама не спрабуйце пераходзіць па «зебры» перад транспартам, што рухаецца блізка. Не спяшайцеся пры пераходзе дарогі. Нават самы дасведчаны кіроўца не здолее спыніць аўтамабіль імгненна, тым больш на слізкай дарозе», - папярэджваюць інспектары дарожнага руху.

Да 4 снежня ДАІ праводзіць рэспубліканскую прафілактычную акцыю «Жыццё даражэйшае за шыны!», якая накіравана на папярэджанне і прафілактыку ДТЗ у зімовых умовах,тлумачыць неабходнасць выкарыстання зімовых шын. Інспектары ДПС правядуць рэйды, падчас якіх правераць, як кіроўцы падрыхтавалі свае аўтамабілі да эксплуатацыі зімой.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках