19 красавiка 2024, Пятніца, 14:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка сустрэўся з вызваленым «кібаргам» Рахманам

3

Вызваліць абаронцу данецкага аэрапорта Андрэя Грачанава (пазыўны - Рахман) з палону баевікоў удалося толькі з 18-й спробы.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка сустрэўся з вызваленым з палону баевікоў на Данбасе начальнікам аддзялення разведкі 81-й дэсантна-штурмавой брыгады УСУ, «кібаргам», які ўдзельнічаў у абароне данецкага аэрапорта Андрэем Грачанавым (пазыўны - Рахман). Пра гэта прэзідэнт паведаміў на сваёй афіцыйнай старонцы ў «Фэйсбуку».

«За такіх, як кібарг Рахман, мы змагаемся да апошняга! За вызваленне начальніка аддзялення разведкі 81-й дэсантна-штурмавой брыгады УСУ Андрэя Грачанава многія перажывалі і змагаліся, а зрабіць гэта атрымалася з 18-й спробы. Сёння сапраўднае свята для сям'і Андрэя, а таксама для кожнага з нас. Дзякуй усім, хто браў удзел у вызваленні ўкраінскага абаронцы», - напісаў Парашэнка.

Ён таксама выклаў відэа сваёй сустрэчы з Рахманам.

40-гадовы маёр Андрэй Грачанаў (Рахман) - родам з Днепрапятроўскай вобласці. Пасля пачатку расейскай агрэсіі ён стаў начальнікам аддзялення разведкі 81-й дэсантна-штурмавой брыгады. Рахман прабыў у Данецкім аэрапорце месяц, выйшаўшы адтуль у ліку апошніх - са шматлікімі раненнямі.

У снежні 2014 Грачанава ўзнагародзілі ордэнам Багдана Хмяльніцкага III ступені. У ліпені 2015 ён трапіў у палон да данецкіх баявікоў, піша gordonua.com.

30 лістапада ўкраінскі валанцёр і грамадскі дзеяч Аляксей Мачанаў паведаміў аб яго вызваленні з палону баявікоў.

Паводле звестак кіраўніка Цэнтра вызвалення палонных Уладзіміра Рубана, Рахмана абмянялі на «маёра КамАЗа» - асуджанага расейскага вайскоўца Уладзіміра Старкова.

Паводле апошніх звестак украінскага боку, у палоне дзейных на Данбасе баевікоў застаецца блізу 140 чалавек. Яшчэ 788 чалавек знаходзяцца ў спісах зніклых без вестак.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках