28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адміністрацыя Менскага завода шасцерняў: «Усе пытанні па прастою - да Лукашэнкі»

10
Адміністрацыя Менскага завода шасцерняў: «Усе пытанні па прастою - да Лукашэнкі»

Адміністрацыя Менскага завода шасцерняў адмаўляецца каментаваць сітуацыю з адпраўкай 60% работнікаў у вымушаны адпачынак.

У канцы кастрычніка 60% работнікаў Менскага завода шасцерняў (усяго там працуе блізу 1700 чалавек) адправілі дадому з умовай аплаты дзве траціны тарыфнай стаўкі. Паведамлялася, што прастоі , магчыма, будуць доўжыцца тыдзень. Прычына такой сітуацыі крылася ў значным скарачэнні заказаў ад МТЗ, ММЗ, «Амкадора» і «БелАЗа».

Праз месяц з'явіліся чуткі, што завод зноў перыядычна прастойвае. Каб даведацца, як змянілася сітуацыя на прадпрыемстве ў лістападзе, praca-by.info звярнулася па каментар да намесніка гендырэктара па маркетынгу і камерцыйнай дзейнасці Сяргея Краўчука. Аднак той рэкамендаваў патэлефанаваць намесніку генеральнага дырэктара па ідэалагічнай працы Сяргею Фёдаравічу. Але і ён каментаваць сітуацыю адмовіўся.

- Усе пытанні да першай асобы, - сказаў Сяргей Фёдаравіч і паклаў слухаўку.

Датэлефанавацца да генеральнага дырэктара Менскага завода шасцерняў praca-by.info не ўдалося.

Адзначым, што паводле справаздачы Міністэрства фінансаў чыстая страта Менскага завода шасцерняў у 2014 годзе склала амаль 92 млрд. рублёў. За першае паўгоддзе 2015 - 175 млрд.

На сайце завода паведамляецца аб свабодных вакансіях, у асноўным рабочым прапануюць заробак у 3,5 млн. рублёў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках