28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Севастопалі расейскія суды засядаюць пры свечках

12
У Севастопалі расейскія суды засядаюць пры свечках

У акупаваным Севастопалі суды не забяспечаныя генератарамі і пасяджэнні праходзяць у цемры.

Пра гэта паведамляе «Крым.Реалии».

Са слоў мясцовай актывісткі Маргарыты Літвіненкі, ёй давялося прысутнічаць на адным з судовых пасяджэнняў у якасці даверанай асобы ў Гагарынскім раённым судзе, дзе разглядаўся пазоў прадпрыемства Севцеплаэнэрга да жыхароў.

«Падчас пасяджэння пагасла святло. Далей разбіральніцтва ішло пры запаленай свечцы, якая стаяла на стале ў суддзі. Бакі ў справе - пазоўнік і адказнік сядзелі ў поўнай цемры і не мелі магчымасці выкарыстоўваць дакументы. Усё ўспрымалася толькі на слых», - распавяла актывістка.

Пры гэтым яна адзначыла, што, аддаліўшыся ў дарадчы пакой, суддзя пасля пяціхвіліннага знаходжання там, вярнулася з аддрукаваным тэкстам пастановы суда.

«Надрукаваць тэкст пры адсутнасці электрычнасці яна не магла. Пастанова была падрыхтаваная загадзя, не на карысць жыхароў. Ніякія доказы, спрэчкі, і пытанні ў судзе не мелі значэння. Гэта абуральнае парушэнне правоў чалавека на справядлівае і аб'ектыўнае судовае разбіральніцтва», - мяркуе прадстаўніца грамадскасці.

Нагадаем, што з 22 лістапада ўсе населеныя пункты анэксаванага Крыма засталіся без электрычнасці, якая паступае на паўвостраў з тэрыторыі Украіны па чатырох лініях.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках