29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мяжы Беларусі масава затрымліваюць літоўскія фуры

5
На мяжы Беларусі масава затрымліваюць літоўскія фуры

Беларускія мытнікі дзясяткамі затрымліваюць прычэпы і паўпрычэпы з дзяржаўнымі нумарамі Літвы ды іншых краін ЕЗ.

Паводле звестак літоўскай асацыяцыі аўтаперавозчыкаў Linava, прычынай такіх паводзін з'яўляецца тое, што беларускія памежнікі ўспомнілі ды пачалі ўжываць стары закон аб падаткаабкладанні, які ведаюць досыць мала перавозчыкаў, паведамляе ru.DELFI.lt са спасылкай на літоўскае выданне Verslo zinios.

"Транспартныя сродкі затрымліваюць на тэрміналах. Якім будзе іх лёс, пакуль не зразумела. Паводле законаў Беларусі за такія парушэнні прычэпы і паўпрычэпы могуць быць канфіскаваныя", - растлумачыў віцэ-прэзідэнт Linava Юлюс Місюнас.

Згодна з дзейным у краіне прававым актам, калі транспартны сродак не рэгіструецца і не выплачваюцца падатак на дадатковую вартасць і мытныя зборы на тэрыторыі Мытнага саюза, але гэтая кампанія працуе на тэрыторыі Мытнага саюза, штомесяц яна павінна плаціць 3% ад падаткаў, якія б ёй давялося плаціць, калі б грузавік або паўпрычэпы быў зарэгістраваныя ў Беларусі. Калі гэта толькі аднаразовыя перавозкі, то падаткаў і санкцый няма.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках