19 красавiка 2024, Пятніца, 11:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Магілёва: «У нас пенсія па тры мільёны. Як на іх можна жыць?»

23
Жыхары Магілёва: «У нас пенсія па тры мільёны. Як на іх можна жыць?»
Фота: bymedia.net

У Беларусі з сённяшняга дня даражэюць ацяпленне, газ і электраэнэргія.

«Радыё Свабода» апытала жыхароў Магілёва, з чым на іх думку звязанае павышэнне ў Беларусі коштаў газу і электраэнэргіі, і як яны гэта ўспрымаюць.

- Грошай няма ў дзяржавы. Трэба ж нечым папаўняць бюджэт. Дзяржава вымушаная ісці на такія захады. Гэта непапулярныя захады. Яны нікому не падабаюцца. Заробак жа мой стаіць на месцы.

- А пенсія хіба павышаецца? Дык мы ж бедна жывем. У нас жа нічога няма. Ні газу няма, ні керагазу. Усё трэба купляць. А адкуль усё можна ўзяць? З працоўнага чалавека!

- Я супраць гэтага адназначна. У краіне няма грошай. Хтосьці сябе даўно зжыў. Яму трэба было гадоў пяць пакіраваць дзяржавай і потым сыходзіць «у сад». Мы краіна, якая дэградуе.

- Грошай у дзяржавы. Трэба ж ёй неяк гэта кампенсаваць. Так кампенсуюць за наш кошт. У нас пенсіі па тры мільёны. Як на іх можна жыць? Мы ўжо прывыклі, як кажуць.

- Энэргетыка жыве ў нас выдатна. У іх цудоўныя заробкі, і яны сядзяць у цёплым кабінеце з асвятленнем. А вось многія нашы прадпрыемствы сядзяць без ацяплення і асвятлення. Тут нешта не так уладкаванае. Трэба глабальна разбірацца.

- Гэта такая палітыка дзяржавы. Яна не зусім правільная. Я так думаю.

- З гэтым трэба да ўлады звяртацца. А народ у нас маўчыць. Усе кішэннае ў нас - і тэлевізія, і радыё. Заціскаюць нас. Заробак не расце ўжо тры з паловай гады.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках