18 красавiка 2024, Чацвер, 20:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрмінал аэрапорта Сафіі эвакуяваны праз бомбу

Тэрмінал аэрапорта Сафіі эвакуяваны праз бомбу
Фота: dnes.bg

Балгарская паліцыя ў мэтах бяспекі эвакуявала пасажыраў аднаго з тэрміналаў аэрапорта Сафіі.

Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на інфармацыю міністэрства ўнутраных спраў Балгарыі, піша "Еўрапейская праўда".

Тэрмінал 1 быў зачынены для турыстаў пасля таго, як у фургоне, прыпаркаваным недалёка ад аэрапорта, былі выяўленыя падазроныя сумкі.

Паводле папярэдняй інфармацыі, мікрааўтобус быў прыпаркаваны ля аэрапорта яшчэ ўчора. Цяпер вядома, што сапёры знайшлі ўнутры дзве сумкі і заплечнік, начыненыя выбухоўкай. Кіраўніцтва аэрапорта цяпер развязвае пытанне аб поўнай эвакуацыі пасажыраў, піша мясцовае выданне Dnes.

Нагадаем, 13 лістапада тэрарысты атакавалі сталіцу Францыі. Паводле апошніх афіцыйных звестак, загінулі 129 чалавек, 250 параненыя. Адказнасць за тэракты ўзяла на сябе экстрэмісцкая групоўка «Ісламская дзяржава».

Баевікі распачалі страляніну на бульвары Вальтэра, вуліцы Шарон і вуліцы Фантан А'Руа ў Парыжы. Група зламыснікаў абстраляла рэстаран Le Petit Cambodge. Тры выбухі адбыліся каля стадыёна State de France у прыгарадзе Парыжа, дзе ў той момант адбываўся футбольны матч паміж нацыянальнымі камандамі Францыі ды Нямеччыны.

Акрамя таго, блізу ста чалавек былі захопленыя, а потым забітыя ў канцэртнай зале Bataclan.

Колькасць загінулых баевікоў, якія ўдзельнічалі ў серыі тэрарыстычных нападаў у Парыжы ў ноч на суботу, 14 лістапада, дасягнула васьмі. Сямёра з іх учынілі самападрыў.

На ўсёй тэрыторыі Францыі быў уведзены рэжым надзвычайнага здарэння, ўвайшла ў дзеянне пастанова аб аднаўленні памежнага кантролю.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках