20 красавiка 2024, Субота, 16:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Баранавічах праз нічыйны пакет эвакуявалі вакзал

4
У Баранавічах праз нічыйны пакет эвакуявалі вакзал

Пасажыры чыгуначнага вакзалу ў Баранавічах былі эвакуяваныя днём 1 снежня праз падазроны пакет.

Патруль міліцыі звярнуў увагу на пакет, які ляжыць на падваконні ў касавай зале чыгуначнага вакзала «Баранавічы-Палескія».

«Гаспадара пакета сярод пасажыраў, што сядзелі ля акна, не было. Металашукальнік на знаходку зрэагаваў, таму выклікалі сапёрна-піратэхнічную групу», - паведаміў Intex-press начальнік Баранавіцкага АУС на транспарце Сяргей Фясюн.

Пасажыраў эвакуявалі, будынак ачапілі. Сапёры, якія прыбылі на месца здарэння, устанавілі, што ў пакеце знаходзяцца прадукты харчавання, частка была загорнутая ў фальгу. На яе і зрэагаваў металашукальнік.

«Спрацавалі аператыўна. На ўсе спатрэбілася літаральна паўгадзіны. Затрымкі цягнікоў не было», - адзначыў Сяргей Фясюн.

З камер відэаназірання выявілі, што ўладальнік пакета купіў квіток на прыгарадны цягнік. Але хто ён - жыхар Баранавічаў або прыехаўшы - пакуль не вядома.

Нагадаем, што 20 лістапада ў Менску станцыю метро «Партызанская» эвакуявалі праз нічыйную скрынку.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках