24 красавiка 2024, Серада, 3:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Максім Вінярскі: Студэнтам трэба вылучаць палітычныя патрабаванні

2
Максім Вінярскі: Студэнтам трэба вылучаць палітычныя патрабаванні
Максім Вінярскі

У праблемах студэнтаў БДУ вінаваты не пэўны дэкан, рэктар ці міністр адукацыі, а ўся сістэма кіравання ў Беларусі.

Пра гэта charter97.org заявіў каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі, каментуючы падрыхтоўку да «Маршу студэнтаў». Актывіст заявіў, што рана ці позна ім давядзецца вылучаць палітычныя патрабаванні.

«Я цалкам згодны з патрабаваннямі студэнтаў БДУ і цалкам падтрымліваю акцыю пратэсту, якая пройдзе заўтра, - заявіў Максім Вінярскі. Пераздачы ў іншых ВНУ краіны, у тым ліку і ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце, дзе я вучуся ўжо даўно, зрабілі платнымі. Рады, што ў БДУ адкрыта выступілі супраць гэтага і пачалі змагацца за свае правы. Спадзяюся, што іх прыкладу рушаць услед і студэнты іншых ВНУ.

Важна, каб студэнты разумелі, што ў іх праблемах вінаваты не пэўны дэкан, рэктар ці міністр адукацыі, а ўся сістэма кіравання ў Беларусі, якая заганная па сваёй сутнасці. Трэба вылучаць палітычныя патрабаванні. Студэнты заўсёды былі найбольш дынамічнай, смелай і часткай грамадства і станавіліся рухаючай сілай пратэсту. Сорамна баяцца, калі табе 18-20 гадоў. Студэнты ўзначальвалі пратэсты ў Францыі ў 1968 годзе, у Сербіі, калі скінулі Мілошавіча, ва Украіне падчас Еўрамайдану. Такое было і ў Беларусі падчас «Менскай вясны» 1996 года. Упэўнены, што калі беларускія студэнты змогуць самаарганізавацца, пераадолець страх і будуць паслядоўныя ў сваіх патрабаваннях, яны змогуць не толькі дамагчыся сваіх мэтаў, але і стануць рухаючай сілай пераменаў у краіне».

Нагадаем, рознагалоссі паміж студэнтамі і адміністрацыяй БДУ пачаліся пасля таго, як у ВНУ агучылі планы ўвесці аплату за пераздачу залікаў і экзаменаў. Універсітэцкую моладзь абурыла такая перспектыва. Студэнты сабралі супраць новаўвядзення больш за 2500 подпісаў, а ў сацыяльных сетках паўсталі пратэстныя групы. Іх ўдзельнікі паведамілі пра намер заявіць на ВНУ ў пракуратуру, калі аплата за пераздачы будзе ўведзеная.

Нягледзячы на пратэсты, 12 лістапада рэктар БДУ падпісаў палажэнне аб платных пераздачах.

У адказ актывісты запланавалі 2 снежня правесці ў Менску марш студэнтаў. Чакаецца, што да яго далучацца ад 300 да 500 чалавек. 26 лістапада на старонцы мерапрыемства з'явілася завочнае запрашэнне на акцыю рэктара ВНУ.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках