20 красавiка 2024, Субота, 9:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцэ-прэм'ер Беларусі абяцае новы рост тарыфаў ЖКГ

26
Віцэ-прэм'ер Беларусі абяцае новы рост тарыфаў ЖКГ

У найбліжэйшы час урад Беларусі плануе вярнуцца да абмеркавання тарыфаў ЖКГ, зыходзячы з прапаноў Міжнароднага валютнага фонду.

Пра гэта паведаміў першы намеснік прэм'ер-міністра Васіль Мацюшэўскі, каментуючы нараду, якая адбылася 1 снежня ў Аляксандра Лукашэнкі, аб ходзе перамоў па праграме пашыранага фінансавання з Міжнародным валютным фондам.

«Лукашэнка ў пачатку размовы сказаў, што не бачыць нейкіх супярэчнасцяў у самой праграме з тым, што мы планавалі для сябе. Іншая справа - хуткасць рэалізацыі тых ці іншых дзеянняў. Размова была вельмі няпростай, але даволі цікавай для ўсіх ўдзельнікаў. Засталося яшчэ адно адчувальнае пытанне - гэта ЖКГ, тарыфы. У найбліжэйшы час вернемся да гэтай тэмы і выйдзем на нейкую канчатковую пастанову», - цытуе Мацюшэўскага дзяржаўнае агенцтва БелТА.

Мацюшэўскі заявіў, што пасля нарады «неабходна яшчэ раз прапрацаваць наступствы праграмы».

Нагадаем, як паведаміў сёння прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў, Беларусь запытвае ў МВФ крэдыт на 3 млрд даляраў пад 2,28% гадавых тэрмінам на 10 гадоў. Лукашэнка ў адказ заявіў, што гэта «добры крэдыт, з добрым аб'ёмам рэсурсаў і добрым адсоткам». «Ніхто нам, у тым ліку і расейцы, пад такія працэнты крэдытаў не дае. Нам гэта выгадна», - сказаў ён.

Нагадаем, што згодна з пастановай Саўміна, з 1 снежня ў Беларусі падвысіліся тарыфы на газ, электрычную і цеплавую энэргію для насельніцтва.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках