29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы выбіраюць Еўропу

1

На польска-беларускай і літоўска-беларускай мяжы доўжыцца кампанія - «Беларусы выбіраюць Еўропу».

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе Беларускага дома ў Варшаве.

Сёння і ўчора на літоўскіх памежных пераходах у Медніках і Райгардзе, а таксама ў Друскеніках і Вільні валанцёры раздавалі беларусам буклеты з інфармацыяй пра перавагі еўраінтэграцыі над Мытным Саюзам.

Гэтай акцыяй Беларускі Дом у Варшаве працягвае кампанію інфармавання беларусаў пра перавагі еўрапейскага выбару. Раней, раздача праходзіла на польска-беларускай мяжы - у Тэрэспалі, Славацічы, Кузніцы і Баброўніках. Валанцёры распаўсюдзілі некалькі тысяч буклетаў не толькі ў чэргах, непасрэдна на памежных пераходах, але і на вакзалах, рынках і паркінгах гандлёвых цэнтраў.

«Інфармацыя ў буклеце максімальна спрошчаная і даступная, а лічбы лёгка паддаюцца параўнанню, таму кожны можа самастойна зрабіць высновы. Мяжа - гэта для нас новы канал працы з беларускім грамадствам. Мы назіраем, што беларусы ахвотна бяруць буклеты, чытаюць і нават вядуць дыскусіі з валанцёрамі, адзінае, што часам палохаюцца журналістаў з мікрафонамі і фотаапаратамі», - кажа Ігар Кулей, каардынатар кампаніі. - Над аналітычнай часткай кампаніі працавала каманда навукоўцаў-эканамістаў і сацыёлагаў пад кіраўніцтвам Леаніда Злотнікава.

Галоўнай мэтай было правесці параўнальны аналіз і ў простай, зразумелай форме паказаць, што беларускаму грамадству дае ўдзел у тым ці іншым інтэграцыйным праекце. Вынікі працы групы недвузначныя: нашы суседзі - Літва і Польшча, пасля ўступлення ў Еўрапейскі Звяз, зрабілі вялікі скачок наперад. Беларусь абрала іншы інтэграцыйны праект, як вынік - асноўныя паказчыкі дабрабыту насельніцтва даволі сціплыя. Гэта адчуваюць і простыя беларусы. Нягледзячы на поўную адсутнасць публічнай дыскусіі на гэтую тэму ў дзяржаўнай медыйнай прасторы, паводле сацыялагічных даследаванняў, колькасць людзей у беларускім грамадстве, якія падтрымалі б альтэрнатыўны Еўрапейскі выбар для Беларусі - 40%, прыкладна столькі ж, колькі падтрымлівае Еўразійскую інтэграцыю і Мытны Саюз».

Акрамя раздачы інфармацыйных буклетаў на памежных пераходах у Літве і Польшчы ў межах кампаніі «Беларусы выбіраюць Еўропу» запланаваны шэраг сустрэч у рэгіёнах Беларусі, падчас якіх экспэрты правядуць больш разгорнутыя прэзентацыі інфармацыі, сабранай камандай навукоўцаў. А неўзабаве на інтэрнэт-старонцы Беларускага Дома будуць апублікаваныя 10 кароткіх анімаваных відэаролікаў, якія ў даступнай форме паўтораць інфармацыю, замешчаную ў буклетах.

Інфармацыйная кампанія прадоўжыцца да Каляд.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках