23 красавiка 2024, aўторак, 22:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вызначаныя фіналісты нацыянальнага кваліфікацыйнага тура «Еўравізіі»

19
Вызначаныя фіналісты нацыянальнага кваліфікацыйнага тура «Еўравізіі»
Фота: tut.by

Пераможцу нацыянальнай кваліфікацыі вызначаць гледачы з дапамогай тэлефоннага і SMS-галасавання падчас трансляцыі фінальнага шоў.

У першы дзень зімы ў Белтэлерадыёкампаніі закончылася адкрытае праслухоўванне ўдзельнікаў нацыянальнага кваліфікацыйнага туру Міжнароднага конкурсу песні «Еўравізія-2016».

Як паведамілі «Інтэрфаксу» ў прэс-службе медыяхолдынгу, у выніку двух дзён праслухоўвання экспэрты выбралі 10 фіналістаў.

На фінішную лінію папулярнага праекта выйшлі: Аляксандр Іваноў, Валерыя Садоўская, Настасся Малашкевіч, гурт NAVI, Аляксей Грос, Кірыл Ермакоў, гурт «Радиоволна», Саша Захарык, NAPOLI, гурт THE EM.

- Упершыню пераможцу нацыянальнай кваліфікацыі вызначаць гледачы з дапамогай тэлефоннага і SMS-галасавання падчас трансляцыі фінальнага шоў, якое адбудзецца не пазней за 25 студзеня 2016 і пройдзе ў фармаце тэлевізійнага канцэрту ў жывым эфіры, - адзначылі ў прэс-службе.

Пераможца праекта стане афіцыйным прадстаўніком Беларусі на «Еўравізіі-2016» - конкурсе, які пройдзе ў Швэцыі.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках