19 красавiка 2024, Пятніца, 1:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША накіроўваюць спецвойскі ў Ірак для удараў па ІД у Сірыі

4
ЗША накіроўваюць спецвойскі ў Ірак для удараў па ІД у Сірыі
Фото: EPA

Задачы гэтага падраздзялення будуць уключаць правядзенне рэйдаў, аперацый вызвалення закладнікаў і захоп лідараў ІД.

Міністр абароны ЗША Эштан Картэр абвясціў аб адпраўцы ў Ірак падраздзялення амэрыканскіх спецвойскаў для аперацый супраць ваеўнікоў групоўкі "Ісламская дзяржава" на тэрыторыі Сірыі, паведамляе расейская служба BBC.

"Амэрыканскія спецвойскі нясуць з сабой унікальны набор магчымасцяў, якія памнажаюць сілы вайсковых падраздзяленняў", - заявіў Картэр, выступаючы ў сэнацкім камітэце ўзброеных сіл.

Са слоў кіраўніка Пэнтагона, задачы гэтага падраздзялення будуць уключаць правядзенне рэйдаў, аперацый вызвалення закладнікаў і захоп лідараў ІД.

"Мы гатовыя пашырыць нашы дзеянні там, дзе мы зможам выкарыстоўваць гэтыя магчымасці", - дадаў ён.

У кастрычніку Пэнтагон абвясціў аб адпраўцы 50 амэрыканскіх спецвайскоўцаў у паўночную Сірыю ў якасці вайсковых дарадцаў для курдскай міліцыі і аддзелаў сірыйскай апазіцыі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках