19 красавiка 2024, Пятніца, 13:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На званне «аўтамабіль года» ў Еўропе прэтэндуюць сем машын

8

У шорт-ліст трапілі Mazda, Volvo, Jaguar, BMW, Opel Astra, Audi і Skoda.

Журы штогадовага еўрапейскага конкурсу Car oh the Year 2016 вызначыліся з шорт-лістом фіналістаў, якія прэтэндуюць на атрыманне галоўнай прэміі, піша «Карэспандэнт» са спасылкай на Car Magazine.

ФОТА: GETTY IMAGES

Пераможца Car oh the Year (COTY) будзе абвешчаны напярэдадні адкрыцця Міжнароднага аўтасалона ў Жэневе 29 лютага 2016 года.

Трэба адзначыць, што ў гэтым годзе ўмовы адбору аўтамабіляў для конкурсу былі злёгку перайначаныя. Калі раней паўдзельнічаць у конкурсе маглі толькі тыя мадэлі, чый гадавы тыраж перавышаў адзнаку ў 5000 экзэмпляраў, то цяпер гэта ўмова перастала быць абавязковай.

У гэтым годзе ў спіс фіналістаў трапілі:

Audi A4

BMW 7-series

Jaguar XE

Mazda MX-5

Skoda Superb

Vauxhall / Opel Astra

Volvo XC90

Нагадаем, летась фіналістамі Car of the Year сталі Volgswagen, Citroen і Mercedes.

Jaguar XE
Фотa: CarMagazine
Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках