24 красавiка 2024, Серада, 5:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праз кантрабанду Рассельгаснагляд уводзіць «спецрэжым» у дачыненні да Беларусі

15
Праз кантрабанду Рассельгаснагляд уводзіць «спецрэжым» у дачыненні да Беларусі

Любы тавар з Беларусі, які выклікае сумнеў у Расею не пусцяць.

Спецыяльны фітасанітарны рэжым на ўвоз прадукцыі раслінаводства з Беларусі Рассельгаснагляд увядзе 7 снежня. Расея не прапусціць усю сумнеўную прадукцыю з нашай краіны, піша РБК. «Усё, што выклікае ў нас сумнеў, не будзе дапушчана на тэрыторыю Расеі», - сказала прэс-сакратарка Рассельгаснагляду Юлія Мелана.

Ва ўстанове заяўляюць, што ў Расею з Беларусі па падробленых фітасанітарных сертыфікатах усё часцей паступае прадукцыя, што падпадае пад харчовае эмбарга, піша БелаПАН.

«Калі мы будзем браць недобрасумленных пастаўшчыкоў з Еўразвязу, то яны бяруць сваю прадукцыю, да прыкладу яблыкі, штампуюць дзесьці падпольна на іх сертыфікаты і кажуць пра тое, што гэта да вас яблыкі паступаюць з тэрыторыі Лацінскай Амерыкі. Прычым у іх там яшчэ не пачаўся сезон. Далей гэтая партыя вязецца на тэрыторыю Беларусі, дзе правяраюцца дакументы. І замест таго каб прытармазіць гэты груз і задаць пытанне пастаўшчыку, яны проста прапускаюць яго на тэрыторыю Расеі. Вось такім чынам у асноўным працуе гэты механізм», - сказала Мелана.

Рассельгаснагляд неаднаразова ўказваў на факты, якія дазваляюць зрабіць выснову аб тым, што суправаджэнне падкаранціннай прадукцыі, якая паступае ў Расею з беларускімі рээкспартным сертыфікатамі з дадаткам падробленых фітасанітарных сертыфікатаў больш за дзесятак краін носяць сістэмны характар. У кастрычніку 2015 установа выявіла новыя незаконныя схемы завозу забароненай расліннай прадукцыі з Еўразвязу. Яна нібыта пастаўлялася транзітам праз Расею з Беларусі ў Казахстан і рэалізоўвалася на расейскай тэрыторыі. У незаконных пастаўках была задзейнічана Галоўная дзяржаўная інспекцыя насенняводства, каранціну і аховы раслін Беларусі.

У лістападзе кіраўнік установы назваў нашу краіну каналам пранікнення кантрабанды.

Расейскія санітарныя службы маюць прэтэнзіі да беларускага боку не толькі ў плане рээкспарту, але і якасці ўласна беларускай прадукцыі. У харчовых таварах, якія паступілі ў Маскоўскую вобласць, толькі сёлета ў 36 з 327-мі пробаў выяўлены парушэнні.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках