20 красавiка 2024, Субота, 16:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мілавіца» губляе кадры і даходы

13
«Мілавіца» губляе кадры і даходы

Найбуйнейшы беларускі вытворца гарсэтных вырабаў стаў адным з лідараў па скарачэнні персаналу.

На 26% з пачатку года скараціўся штат супрацоўнікаў SilvanoFashionGroup. Даччыныя кампаніі холдынгу працуюць таксама ў Эстоніі, Латвіі, Расеі, Францыі і Манака, але асноўныя скарачэння прайшлі менавіта ў Беларусі, піша «Заўтра тваёй краіны».

Як гаворыцца ў справаздачы SFG за тры кварталы 2015 года, з пачатку года кампанія скараціла 720 чалавек (з 2749 да 2029 чалавек) або 26% ад штатнай колькасці.

Сярод буйных прадпрыемстваў Беларусі паводле вынікаў першага паўгоддзя гэтага года больш за ўсё скарачэнні закранулі ААТ «Гродна Азот». Адно з найбуйнейшых гродзенскіх прадпрыемстваў за паўгода згубіла блізу 23% штатнай колькасці.

Скарачэнне штата ў SFG і на «Мілавіцы» - вынік сур'ёзнага падзення аб'ёмаў вытворчасці і продажаў.

Паводле вынікаў трох кварталаў 2015 аб'ёмы продажаў холдынгу (у грашовым выразе) ўпалі на 40,5% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, склаўшы блізу 51,9 млн. еўраў. У Беларусі выручка кампаніі скарацілася больш чым на траціну (на 35,9%). У студзені-верасні мінулага года кампанія запрацавала ў Беларусі 26,5 млн. еўраў, у аналагічны перыяд гэтага года - блізу 17 млн. еўраў.

Падзенне даходаў абумоўлена не толькі абясцэньваннем беларускага рубля. Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі, у студзені-кастрычніку 2015 у Беларусі амаль напалову (на 43% да 8,6 млн. штук)) скараціўся выпуск гарсэтных вырабаў на беларускіх фабрыках, лідарам з якіх з'яўляецца «Мілавіца».

З іншага боку, прасяданне SFG на іншых ключавых рынках было больш істотнае. У Расеі продажы за тры кварталы гэтага года ўпалі на 43,1% (да 27,1 еўраў), ва Украіне - на 64% (1,4 млн. еўраў). Скараціўся даход холдынгу і на адносна стабільным балтыйскім рынку - на 43,3% (14,2 млн. еўраў).

Скарачэнне расходаў, уключаючы звальненне часткі персаналу, тым не менш, дае фінансавую аддачу. Паводле вынікаў трэцяга квартала чысты прыбытак кампаніі (5,3 млн. еўраў) быў вышэйшы, чым у аналагічным перыядзе летась (3,6 млн. еўраў). Паводле вынікаў дзевяці месяцаў гэты паказчык ушчыльную наблізіўся да леташняга. У студзені-верасні 2014 кампанія зарабіла 9,2 млн. еўраў, у 2015 – 8,3 млн. еўраў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках