20 красавiка 2024, Субота, 8:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На трох вуліцах Менска забароняць прыпынак і стаянку транспарту

5
На трох вуліцах Менска забароняць прыпынак і стаянку транспарту

У Менску 3 снежня забаронены прыпынак і стаянка машын на трох вуліцах Ленінскага раёна.

- З 00.00 да 13.00 3 снежня забараняецца прыпынак і стаянка аўтамабіляў на вуліцах Маякоўскага, Свярдлова і Ігуменскім тракце, - паведамілі tut.by у АДАІ Ленінскага раёна. - ДАІ просіць аўтамабілістаў вызваліць праезную частку ад сваіх аўтамабіляў.

У выпадку, калі нейкія машыны застануцца прыпаркаванымі, іх эвакуююць: машыны, пакінутыя на стаянцы з парушэннем правілаў - на штрафстаянку, аўтамабілі пакінутыя без парушэнняў - на найбліжэйшую прылеглую тэрыторыю.

Даведацца пра месцазнаходжанне аўтамабіляў можна будзе праз мабільны тэлефон дзяжурнай часткі Ленінскага РУУС.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках