24 красавiка 2024, Серада, 7:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Віцебску ў Менску скакаў па дахах аўто падчас руху

11

Падлетак выскачыў на дарогу перад аўтамабілем, прабег па ім, пакінуўшы расколіну на шкле, і схаваўся.

Пра гэты дзіўны выпадак распавёў чытач onliner.by. У пятніцу позна вечарам ён вяртаўся з Бараўлянаў дадому. У раёне Лагойскага тракта пад колы ягонага аўто кінуўся хлопец - кіроўца зрэагаваў і паспеў націснуць на тармазы.

Фотa: onliner.by

- Чалавек выскачыў на дарогу з-за аўтамабіля, прыпаркаванага ля праезнай часткі, - распавёў ён. - Гэта адбылося па адрасе Лагойскі тракт, дом 15/4. Я паспеў зрэагаваць і спыніцца. Хлопец прадоўжыў рух - прабег па маёй машыне ад пачатку капота і да канца даху. Пасля рвануў у бок Севастопальскага парку. На ім была чырвоная майка, спартовыя штаны. А яшчэ ён быў басанож. Хацеў яго дагнаць, але потым усё ж вярнуўся: у аўто засталіся ключы і дакументы.

Інцыдэнт, са словаў чытача, бачылі яшчэ два кіроўцы - адзін з іх вярнуўся і пакінуў свае кантакты.

- Пасля агляду аўто я ўбачыў, што лабавое шкло трэснула, - прадаўжае ён. - Выклікаў міліцыю, апісаў хлопца. Знайшлі яго хутка - у прыватным сектары. Ён быў без штаноў і мыўся пад калонкай... Яго павезлі ў лякарню, а я пасля агляду аўто паехаў у аддзяленне, каб напісаць заяву. Выявілася, хлопцу праз 2 месяцы споўніцца 14 гадоў. Ён з Віцебска. Паводле папярэдняй версіі, нешта ўжываў. Позірк вачэй хлопца я запомню надоўга. Вочы бяздонныя. І выгляд страчаны... Калі б я яго не заўважыў яшчэ да скрыжавання, невядома, што б адбылося. Дзякуй богу, што яго знайшлі, а то ўсякае магло здарыцца. Ці нехта іншы пацярпеў бы, ці ён сам.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках