20 красавiка 2024, Субота, 19:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Закон «Аб ваенным становішчы» ўвайшоў у дзеянне

150
Закон «Аб ваенным становішчы» ўвайшоў у дзеянне

Напад на чальца АДКБ з сённяшняга дня ўважаецца за напад на Беларусь.

Новая рэдакцыя Закона "Аб ваенным становішчы" была апублікаваная на Нацыянальным прававым партале 21 студзеня. Дакумент увойдзе ў дзеянне 1 лютага.

Закон рэгламентуе падставы для ўвядзення ваеннага становішча. Гэта ваенная пагроза і напад. Ваеннай пагрозай прызнаецца абвяшчэнне вайны Рэспубліцы Беларусь з боку іншай дзяржавы без учынення дзеянняў; канцэнтрацыя Узброеных сіл іншай дзяржавы ўздоўж беларускай дзяржаўнай мяжы, якая паказвае на рэальны намер ужыць узброеную сiлу супраць незалежнасці, тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу Беларусі.

Пад ваеннай пагрозай таксама разумеецца ўзнікненне асяродкаў узброеных канфліктаў, накіраваных супраць незалежнасці, тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу Беларусі; правядзенне ў іншай дзяржаве мабілізацыі ў мэтах нападу; заявы і дэманстрацыя сілы, якія ажыццяўляюцца ў парушэнне Статута ААН і сведчаць пра падрыхтоўку да нападу.

Пад нападам разумеецца ўварванне Узброеных сіл іншай дзяржавы або дзяржаў на тэрыторыю Беларусі ці ваенная акупацыя, якi б часовы характар яна не мела. Таксама гэта анэксія беларускай тэрыторыі або яе часткі з ужываннем узброенай сілы; ракетна-авiяцыйныя ўдары, што наносяцца ўзброенымі сіламі іншай дзяржавы або выкарыстанне ўсялякай іншай зброі супраць Рэспублікі Беларусь ды іншыя падобныя дзеянні.

Да нападу таксама ставіцца засылка іншай дзяржавай ці дзяржавамі на тэрыторыю Беларусі ўзброеных бандаў (груп), ірэгулярных сіл, наймітаў або падраздзяленняў рэгулярных войскаў, якія ўжываюць узброеную сілу супраць Рэспублікі Беларусь.

Упершыню ў законе паказваецца, што нападам на Рэспубліку Беларусь разглядаецца і агрэсія супраць кожнага з членаў Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы - Расеі, Арменіі, Казахстана, Таджыкістана або Кыргызстана.

Ваеннае становішча ўводзіцца ўказам прэзідэнта з унясеннем у трохдзённы тэрмін прынятай пастановы на зацвярджэнне «савета рэспублікі».

Упершыню ў законе дэталёва рэгламентуюцца і размяжоўваюцца паўнамоцтвы дзяржаўных органаў падчас ваеннага становішча: прэзідэнта, урада, Генштаба Узброеных сіл, Савета Бяспекі, шырокага пераліку міністэрстваў, Нацбанка, КДБ, пракуратуры, Дзяржаўнага мытнага камітэта, Дзяржаўнага памежнага камітэта. Міністэрства інфармацыі атрымала права складаць пералік СМІ, выдавецтваў і распаўсюджвальнікаў друкаваных выданняў, якія могуць працягваць сваю дзейнасць падчас ваеннага становішча.

Напісаць каментар 150

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках