25 красавiка 2024, Чацвер, 22:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскі валанцёр: Трэба дапамагаць адзін аднаму, каб Беларусь і Украіна былі ў ЕЗ

26
Польскі валанцёр: Трэба дапамагаць адзін аднаму, каб Беларусь і Украіна былі ў ЕЗ

Валанцёр польскага фонду «Адкрыты дыялог» Томаш Мацейчук сустрэў у Данбасе добраахвотнікаў з Беларусі.

«Яны (добраахвотнікі з Беларусі) кажуць, што ваююць за свабоду Украіны, каб пазней украінцы дапамаглі ім вызваляць сваю краіну, але не праз вайну, а палітычна», - распавёў ён у інтэрв'ю тэлеканалу «Белсат».

У Данбасе, куды Томаш Мацейчук прывёз дабрачынную дапамогу, ён не бачыў ні амерыканскіх танкістаў, ні польскіх наймітаў, пра якіх рэгулярна распавядае расейская прапаганда. «Ва ўкраінцаў цяпер проста няма грошай, каб заплаціць такім наймітам. Калі б грошы былі, то можна было б падумаць аб тым, каб заплаціць за абарону сваёй краіны. Але ва Украіны ёсць свае жаўнеры. Навошта байцы з іншых краін. Украінцы самі ідуць ваяваць без ніякіх грошай. Яны не хочуць грошай ад дзяржавы, але хочуць абараняць сваю краіну», - сказаў ён.

Томаш Мацейчук распавёў пра «кадыраўцаў» і людзей з Казахстана, якія прыязджаюць ваяваць на баку сепаратыстаў за грошы.

«Я хачу, каб Украіна перамагла ў гэтай вайне. Гэтая вайна супраць тэрарызму, расейскага тэрарызму. Я баюся, калі, да прыкладу, Беларусь захоча трансфармацыі з аўтарытарнай, постсавецкай краіны ў еўрапейскую дзяржаву, таксама можа адбыцца вайна. Мы павінны дапамагаць адзін аднаму, каб і Украіна, і Беларусь, і Польшча жылі разам у Еўропе», - заўважыў валанцёр.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках