29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NATO стварае камандныя цэнтры ва Усходняй Еўропе

2
NATO стварае камандныя цэнтры ва Усходняй Еўропе

У выпадку надзвычайных сітуацый яны возьмуць на сябе ролю пунктаў кіравання і сувязі.

NATO рыхтуе сваю доўгатэрміновую вайсковую прысутнасць у шасці краінах Усходняй Еўропы і з гэтай мэтай створыць у іх спецыяльныя камандныя цэнтры. Пра гэта паведаміла ў нядзелю 1 лютага, нямецкая газета Frankfurter Allgemeine Sonntagszeitung, паведамляе Deutsche Welle.

З яе звестак, так званыя "інтэграцыйныя падраздзялення сіл NATO" з'явяцца ў Латвіі, Літве, Эстоніі, Балгарыі і Польшчы, а ў перспектыве - і ў Вугоршчыне.

У кожным такім цэнтры будуць задзейнічаныя да 40 вайскоўцаў альянсу, прычым палову з іх складуць мясцовыя вайскоўцы. Бундэсвер гатовы даць для ўдзелу ў гэтай праграме 25 вайскоўцаў.

Задачай новых цэнтраў стане падрыхтоўка сіл хуткага рэагавання NATO, а ў выпадку надзвычайных сітуацый яны возьмуць на сябе ролю пунктаў кіравання і сувязі.

Стварэнне спецыяльных камандных цэнтраў у краінах Усходняй Еўропы з'яўляецца часткай канцэпцыі NATO, якую плануецца зацвердзіць на сустрэчы міністраў абароны краін-чальцоў альянсу ў чацвер, 5 лютага, адзначае нямецкая газета.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках