18 красавiка 2024, Чацвер, 10:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тарыфы на транспартаванне нафты праз Беларусь выраслі на 11%

4
Тарыфы на транспартаванне нафты праз Беларусь выраслі на 11%

Падвышаныя тарыфы на паслугі транспартавання нафты па магістральных трубаправодах ААТ «Гомельтранснафта Дружба» і «Полацктранснафта Дружба».

У адпаведнасці з пастановай Міністэрства эканомікі ад 22 студзеня пры разліку ў беларускіх рубля тарыфы падвышаныя на 11%: да 4105 рублёў за тону нэта на маршруце Рэчыца - ААТ «Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод»; да 47603 рублёў на маршруце Рэчыца - Адамава Застава; да 3508 рублёў на маршруце Рэчыца - лінейная вытворчая дыспетчарская станцыя (ЛВДС) Мазыр, піша БелаПАН.

Пры ажыццяўленні разлікаў у замежнай валюце тарыфы падвышаныя на 9,7%. На маршруце Невель - Полацк - ААТ «Нафтан» тарыф складзе 28,50 расейскіх рублёў за адну тону, Унеча (Высокае) - Полацк - ААТ «Нафтан» - 109,38 расейскага рубля, Унеча (Высокае) - Мазыр - ААТ "Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод "- 50,05 расейскага рубля.

Апошнім разам тарыф на транзіт расейскай нафты праз тэрыторыю Беларусі падвышаўся год таму, 1 лютага 2014 года. Тады падвышэнне склала 8,3-8,9%.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках