19 красавiка 2024, Пятніца, 23:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінпрацы мяркуе, што можна пражыць на $90 на месяц

42
Мінпрацы мяркуе, што можна пражыць на $90 на месяц

У Беларусі з 1 лютага падвышаны бюджэт пражытковага мінімуму і мінімальныя спажывецкія бюджэты для розных груп насельніцтва.

Новыя паказчыкі зацверджаныя пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 21 студзеня. Сёння бюджэт пражытковага мінімуму вырас на 2,3% да ранейшага паказчыка і стаў роўны 1 млн 428 тысяч рублёў (прыкладна $90) у сярэднім на душу насельніцтва, піша onliner.by.

Бюджэт пражытковага мінімуму (БПМ) выкарыстоўваецца як сацыяльны нарматыў для аналізу і прагназавання ўзроўню жыцця насельніцтва, дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі малазабяспечаным грамадзянам (сем'ям), абгрунтавання мінімальных дзяржаўных сацыяльна-працоўных гарантый. Груба кажучы, гэта мінімум, каб выжыць.

Мінімальны спажывецкі бюджэт (МСБ) - гэта выдаткі не толькі на выжыванне, а «набыццё набору спажывецкіх тавараў і паслуг для задавальнення асноўных фізіялагічных і сацыяльна-культурных патрэб чалавека».

Гэтыя паказчыкі зацвярджаюцца штоквартальна ў коштах апошняга месяца квартала для васьмі сацыяльна-дэмаграфічных груп насельніцтва.

З 1 лютага ўстаноўленыя наступныя сумы БПМ: у сярэднім на душу насельніцтва – 1 428 000 рублёў; для працаздольнага насельніцтва – 1 549 790; пенсіянераў – 1 095 070; студэнтаў – 1 386 490; дзяцей да трох гадоў – 927 610; дзяцей ад трох да шасці гадоў – 1 292 070; дзяцей ад шасці да васемнаццаці гадоў – 1 586 840 рублёў.

МСБ для працаздольнага насельніцтва ўстаноўлены ў суме 2 766 470 рублёў; для пенсіянераў – 2 165 460; студэнтаў – 2 139 370; дзяцей да трох гадоў – 1 702 000; дзяцей ад трох да шасці гадоў – 2 229 670; дзяцей ад шасці да васемнаццаці гадоў – 2 375 240. Для сям'і з чатырох чалавек МСБ складае 2 158 170; для маладой сям'і з трох чалавек – 2 339 890 рублёў.

Новыя паказчыкі БПМ і МСБ будуць дзейнічаць на перыяд да 30 красавіка 2015 года.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках