26 красавiка 2024, Пятніца, 0:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марцін Шульц: Еўразвяз скептычна назірае за падзеямі ў Афінах

12
Марцін Шульц: Еўразвяз скептычна назірае за падзеямі ў Афінах

Старшыня Еўрапарламента параіў зноў прызначанаму прэм'ер-міністру Грэцыі Алексісу Цыпрасу спыніць нападкі на Ангелу Мэркель.

Пра гэта Марцін Шульц распавёў у інтэрв'ю нямецкаму выданню Welt am Sonntag, піша gordonua.com.

"Урад у Афінах не мае вялікага досведу, Алексісу Цыпрасу варта засяродзіцца", - адзначыў ён.

На думку Шульца, нападаць на немцаў - гэта "акрамя ўсяго іншага, блізарука: бо калі каму і давядзецца дапамагаць Грэцыі, дык гэта не ў апошнюю чаргу Нямеччыне".

У сувязі з гэтым кіраўнік Еўрапарламента параіў грэкам не рабіць з Нямеччыны казла адпушчэння. "Увесь Еўразвяз скептычна назірае за падзеямі ў Афінах. Калі Цыпрас аднабакова скасоўвае правілы, то гэта вельмі шмат каму не падабаецца", - дадаў ён.

У Грэцыі кіруючую кааліцыю сфармавалі левыя радыкалы з партыі "СІРЫЗА", якія перамаглі ў парламенцкіх выбарах, і правая нацыяналістычная партыя "Незалежныя грэкі".

Кааліцыя мае намер весці жорсткую палітыку супраць "плану выратавання", які цяпер дзейнічае ў Грэцыі і які прывёў да пяці гадоў жорсткіх эканамічных мер. Партыя "СІРЫЗА" выступае супраць рэжыму эканоміі, хоча вывесці Грэцыю з еўразоны і настроена супраць санкцый у дачыненні да Расеі.

У аўторак, 27 студзеня, у Прэзідэнцкім палацы ў Афінах адбылася цырымонія ўступлення ў пасаду новага Кабінета міністраў, які ўзначаліў лідар партыі "СІРЫЗА" Алексіс Цыпрас пасля перамогі на парламенцкіх выбарах у мінулую нядзелю.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках