25 красавiка 2024, Чацвер, 10:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Работнікаў прадпрыемства ў Шчучыне адправілі ў адпачынак за свой кошт

22
Работнікаў прадпрыемства ў Шчучыне адправілі ў адпачынак за свой кошт

Работнікі перажываюць, што заробак ім пачнуць выплачваць прадуктамі.

- Цяпер мы будзем чатыры дні на тыдзень працаваць, а тры - адпачываць: у сераду, суботу і нядзелю, - распавёў выданню «Вячэрні Гродна» адзін з працаўнікоў СВК «Дэмбрава» Шчучынскага раёна, які папрасіў не называць свайго імя. - Тых, хто працуе з жывёламі (напрыклад, даяркі або жывёлаводы), адпраўляюць у адпачынак за свой кошт на два тыдні. У канторы і графік ужо вісіць.

Сельгасработнікі перажываюць, што паменшыцца і заробак: «Кажуць, што за студзень усім выплацяць толькі мінімальны заробак - 2,1 млн. Ходзяць чуткі, што будуць плаціць нават прадуктамі. А за што дзяцей апранаць і абуваць? Працаваць жа больш няма дзе».

У СВК «Дэмбрава» не адмаўляюць, што грошай няма і плаціць супрацоўнікам няма чым. Аднак абнадзейваюць, што гэта часовая з'ява.

- Мы робім адзін дадатковы выхадны толькі для тых, хто заняты на рамонце машын: механізатарам, а таксама кіроўцам, - няма грошай на запчасткі, - растлумачыў галоўны аграном СВК «Дэмбрава» Юрый Сакута. - Тыя, хто заняты ў жывёлагадоўлі, працуюць. У адпачынак на два тыдні за свой кошт адпраўляем пакуль толькі спецыялістаў сярэдняга і галоўнага звяна. Такая сітуацыя будзе доўжыцца два-тры тыдні, потым, спадзяюся, усё вызначыцца, пачнецца пасяўная. Цяпер па графіку павінна быць здача жывёлы. А пастаянны кліент у нас не купляе, бо ў іх не ідзе рэалізацыя мяса ў Расею. Малочныя на масласырзавод сдаём, а вось яны пакуль асабліва не разлічваюцца.

Іншых кліентаў у гаспадаркі няма, таму надзея на старых пакупнікоў. Чым і ў якім памеры выдадуць зарплату, пакуль не знаюць.

- Ледзь-ледзь грошы за снежань выплацілі. Калі будзе рэалізацыя, то і за студзень заплацім, - спадзяецца Юрый Сакута.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках