24 красавiка 2024, Серада, 11:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

АБСЕ абвінаваціла ў зрыве перамоваў у Менску прадстаўнікоў «ДНР» і «ЛНР»

18
АБСЕ абвінаваціла ў зрыве перамоваў у Менску прадстаўнікоў «ДНР» і «ЛНР»

Міжнародная арганізацыя адзначыла, што Дзяніс Пушылін і Уладзіслаў Дэйнэга, якія прыбылі на перамовы, «не былі гатовыя абмяркоўваць спыненне агню».

Замест гэтага яны спрабавалі перагледзець менскія пагадненні, да якіх бакі прыйшлі ў верасні 2014 года, піша РБК.

У дакладзе АБСЕ, размешчаным на сайце арганізацыі, паказваецца, што трохбаковая кантактная група ўрэгулявання ва Украіне падрыхтавала «дэталёвы план» рэалізацыі менскіх дамоўленасцей, што па-ранейшаму застаецца галоўнай умовай спынення агню як з боку Кіева, так і з боку «народных рэспублік».

У дакладзе паказваецца, што Ігар Платніцкі і Аляксандр Захарчанка, якія падпісалі менскі дакумент ад «ДНР» і «ЛНР», не ўдзельнічалі ў перамовах, нягледзячы на тое, што яны атрымалі ад кантактнай групы асабістае запрашэнне. Пушылін і Дэйнэга, якія прыехалі на перамовы ад «народных рэспублік», не былі ў стане абмяркоўваць пададзеныя кантактнай групай прапановы. Больш за тое, яны адмовіліся весці перамовы аб спыненні агню і адводзе цяжкіх узбраенняў, паклікаўшы да перагляду менскіх дамоўленасцей.

Раней Пушылін заяўляў, што ён і Дэйнэга выйшлі на перамовы з патрабаваннем перагледзець лініі размежавання паміж народнымі рэспублікамі і Украінай. Яны выступілі за тое, каб размежаванне ішло па лініі фактычнага судотыку паміж апалчэнцамі і ўкраінскім войскам.

31 студзеня ў Менск прыбылі ўсе бакі кантактнай групы ўрэгулявання: акрамя Дэйнэгі і Пушыліна, у беларускую сталіцу прыбылі прадстаўнікі АБСЕ, а таксама Леанід Кучма, які прадстаўляў Кіеў. Перамовы скончыліся безвынікова: Кучма паказваў на бессэнсоўнасць перамоваў у адсутнасць лідараў «ДНР» і «ЛНР» Аляксандра Захарчанкі і Ігара Платніцкага, у той час як прадстаўнікі «ЛНР» і «ДНР» патрабавалі пацверджання афіцыйнага статусу экс-прэзідэнта Украіны як перамоўніка.

Пазней прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў 31 студзеня заявіў, што Кучма з'яўляецца ўкраінскім прадстаўніком на перамовах з указу прэзідэнта Пятра Парашэнкі. Прадстаўнікі «народных рэспублік» сцвярджаюць, што доказаў афіцыйнага статусу Кучмы ў іх няма.

30 студзеня Пушылін прыгразіў украінскаму боку, што апалчэнцы пачнуць наступ у выпадку, калі перамоўны працэс будзе сарваны і гарады на тэрыторыі «ДНР» працягнуць абстрэльваць.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках