25 красавiка 2024, Чацвер, 17:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барак Абама: ЗША будуць узмацняць ціск на Расею

22
Барак Абама: ЗША будуць узмацняць ціск на Расею

Вашынгтон будзе ўзмацняць ціск на Расею, а таксама працягне надаваць фінансавую дапамогу ўраду Украіны.

У інтэрв'ю тэлекампаніі Сі-эн-эн прэзідэнт ЗША Барак Абама абвінаваціў Расею ў падтрымцы баевікоў у Данбасе і пастаўцы ім ўзбраенняў, піша РІА РИА Новости.

Са слоў Абамы, Вашынгтон да гэтага часу не бачыць разумення Масквы, што развязанне крызісу ва Украіне - у яе уласных інтарэсах. Ён паабяцаў развязаць гэтае пытанне, узмацніўшы ціск на РФ.

«Мы збіраемся ўзмацняць дадатковы ціск на Расею і дапамагаць Украіне», - заявіў Абама.

Ён таксама падкрэсліў, што «прэзідэнт і прэм'ер-міністр Украіны Пётр Парашэнка і Арсень Яцэнюк ініцыявалі сур'ёзныя рэформы, якія дапамогуць» Украіне.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках