18 красавiка 2024, Чацвер, 6:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уезд на МКАД з вуліцы Ціміразева заблакаваны праз аварыю

Кіроўцам рэкамендуецца выбіраць іншы маршрут.

Як атрымалася высветліць карэспандэнту Onliner.by на месцы ДТЗ, грузавы МАЗ з нумарамі 5-га рэгіёну з'язджаў з Менскай колавай аўтадарогі на вуліцу Ціміразева ў бок Ждановічаў. Мяркуючы з усяго, аўтамабіль зачапіўся левым колам за бардзюрны камень, яго тузанула праз раздзяляльную паласу, і ён перакуліўся на сустрэчную паласу. Аўтамабіль быў гружаны пяском, таму яго так моцна занесла. Пясок высыпаўся з кузава. У грузавіку выбіла пярэдняе шкло. Кіроўцу пашанцавала - у яго ні драпіны.

Цяпер уезд на МКАД з боку вуліцы Ціміразева заблакаваны, ён агароджаны фішкамі. Кіроўцам рэкамендуецца выбіраць іншы маршрут. На месцы здарэння чакаюць тэхніку, якая падыме МАЗ на колы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках