19 красавiка 2024, Пятніца, 8:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Японцы паказалі Nissan Leaf, які свеціцца ў цемры

8

Мадэль пакрылі спецыяльнай фарбай, якая назапашвае ультрафіялетавае выпраменьванне на працягу дня і свеціцца ўвечары.

У Nissan прэзэнтавалі электракар Nissan Leaf, які свеціцца ў цемры, паведамляе СarsСoops. Мадэль пакрылі спецыяльнай фарбай з дадаваннем алюмінату стронцыю - біялагічна і хімічна інэртнага цвёрдага рэчыва яскравага колеру. Пакрыццё назапашвае ультрафіялетавае выпраменьванне на працягу дня і свеціцца ўвечары, піша korrespondent.net.

Японцы адзначылі, што такая тэхналогія ўжо даўно выкарыстоўваецца тунінгавымі кампаніямі, але ніводзін аўтавытворца яшчэ афіцыйна яе не ўжываў.

Таксама паведамляецца, што Nissan ў цяпер тэстуе кампактвэн Note, пакрыты спецыяльнай фарбай, у склад якой уваходзяць вода- і тлушчаадпорныя рэчывы.

Пакуль невядома, ці будзе японскі аўтавытворца прапаноўваць зіхоткую фарбу ў якасці опцыі для Leaf. У кампаніі толькі падкрэслілі: "Калі наша унікальная фарба калі-небудзь стане даступнай для замовы, яна праслужыць цягам 25 гадоў".

Нагадаем, Nissan Leaf прадаецца з 2010 года. Аўтамабіль абсталяваны электраматорам, якія развівае 109 к.с., а запас руху складае 199 кіламэтраў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках