20 красавiка 2024, Субота, 9:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На МКАД кіроўца спрабаваў ухіліцца ад каменя і ўрэзаўся ў слуп

11

На Менскай кальцавой аўтадарозе адбылося кур'ёзнае ДТЗ.

Як паведаміла аbw.by старшая інспектарка агітацыі і прапаганды АДАІ Цэнтральнага РУУС сталіцы Анастасія Радзько, 13 лютага прыкладна а 15.45 мужчына 1976 г. н, рухаючыся за стырном Vоlkswagen па ўнутраным кальцы МКАД з боку пр-та Пераможцаў у кірунку в. Зацань, на 43-м км МКАД выехаў за межы праезнай часткі і ўчыніў наезд на асвятляльную мачту.

«У выніку ДТЗ мужчына з папярэднім дыягназам «закрытая чэрапна-мазгавая траўма» быў дастаўлены ў пятую бальніцу Менска. Паводле папярэдняй версіі, са слоў мужчыны, падчас руху з сустрэчнай паласы вылецеў камень, ён паспрабаваў ухіліцца і не справіўся з кіраваннем. Праводзіцца разбіральніцтва», - распавяла Анастасія Радзько.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках