19 красавiка 2024, Пятніца, 20:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Лагойскім раёне на тэрыторыі школы выбухнула кацельня

31
У Лагойскім раёне на тэрыторыі школы выбухнула кацельня

Загінуў мясцовы жыхар.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе МНС.

«15 лютага а 08.38 на «101» ад мясцовага жыхара паступіла паведамленне пра разрыў катла ў кацельні ДУА «Акцябрская СШ» в.Акцябр Лагойскага раёна. Да месца здарэння выязджалі аператыўныя групы Менскай абласной управы МНС, Лагойскага РАНС, Дэпартамента нагляду за бяспечным вядзеннем работ у прамысловасці Міністэрства надзвычайных сітуацыяй Рэспублікі Беларусь, УЖКГ Менскай вобласці, камісія НС Лагойскага райвыканкама, супрацоўнікі РАУС, Следчага камітэта і пракуратуры, брыгада хуткай медыцынскай дапамогі. Выратавальнікам, якія прыбылі да месца выкліку, стала вядома, што адбыўся разрыў катла на цвёрдым паліве без наступнага гарэння ў кацельні», - гаворыцца ў паведамленні.

Да прыбыцця падраздзяленняў МНС з будынка кацельні мясцовым насельніцтвам вынесены на двор 24-гадовы жыхар в.Акцябр. Выбуховай хваляй мужчына быў смяротна траўмаваны.

Як мяркуецца, прычына разрыву катла - парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў, цеплагенерацыйных агрэгатаў і прылад (адсутнасць цыркуляцыі вады ў сістэме).

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках