29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Агент ЦРУ» скраў у Лідзе грузавы цягач

5
«Агент ЦРУ» скраў у Лідзе грузавы цягач

Па горадзе Лідзе раз'язджаў грузавік з псіхічна хворым за стырном.

Магчымыя сур'ёзныя наступствы прадухілілі супрацоўнікі палка патрульна-паставой службы ў Лідзе. Паводле інфармацыі УУС Гарадзенскага аблвыканкама, заўважыўшы грузавы аўтамабіль, манера кіравання якім наводзіла на падазрэнне аб ненармальным стане кіроўцы, яны прымусова спынілі транспартны сродак. Пра тое, што кіраваў ім інвалід другой групы з псіхічным захворваннем, высветлілася толькі, калі таго даставілі ў Лідскі РАУС.

Як паведамляе БелаПАН, 46-гадовы мясцовы жыхар каля гадзіны ночы прыйшоў на стаянку, дзе звычайна адпачываюць кіроўцы вялікагрузных аўто. Пастукаўшы ў акенца аўтамабіля «МАН», ён разбудзіў кіроўцу і прадставіўся...супрацоўнікам выведкі. Прычым прыналежнасць да спецслужбаў у мужчыны пастаянна змянялася: то КДБ, то ЦРУ. Спрасонку дальнабойнік нават не здагадаўся праверыць у «агента» дакументы.

У далейшым, калі ілжэразведчык агледзеў груз і абшукаў кіроўцу, з’явілася патрабаванне скарыстацца транспартным сродкам. Кіроўца сеў з боку, а зламыснік уладкаваўся за стырном. Так і паехалі па горадзе, але, на шчасце, дзякуючы пільнасці супрацоўнікаў міліцыі грузавік удалося своечасова спыніць.

У райаддзеле затрыманы таксама распавядаў пра сілавыя структуры, у падзяку за праяўленую пільнасць клікаў на службу да сябе ў выведку, аднак у зробленым прызнаўся.

Распачатая крымінальная справа паводле факту згону, мужчына накіраваны на лячэнне ў спецыялізаваную медустанову.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках