25 красавiка 2024, Чацвер, 14:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Светлагорскаму актывісту пашкодзілі аўтамабіль

14
Светлагорскаму актывісту пашкодзілі аўтамабіль

Інваліду першай групы Юрасю Ляшэнку пашкодзілі аўтамабіль, адціснуўшы ўсе колы.

16 лютага грамадскі актывіст са Светлагорску, інвалід першай групы Юрый Ляшэнка накіраваў заяву ў міліцыю з патрабаваннем высветліць асобы невядомых, якія пашкодзілі ягоны аўтамабіль, што магло прычыніцца да ДТЗ і пагражала жыццю і здароўю заяўніка, інфармуе ПЦ «Вясна».

Са слоў грамадскага актывіста: 15 лютага ён вяртаўся ў Светлагорск на сваім аўто і адчуў грук і вібрацыю. Ён заехаў на запраўку і папрасіў выпадковых кіроўцаў паглядзець - што не так з аўто. Тыя высветлілі, што задняе левае кола ледзь трымаецца. Даехаўшы да станцыі тэхнічнага абслугоўвання аўтамабіляў, Юрый Ляшэнка даведаўся ад майстра, што ўсе колы ягонага аўто адціснутыя.

«Улічваючы, што са жніўня мне прыходзяць пагрозы - праз цыдулкі ў дзвярах, праз электронную скрыню неаднаразова атрымліваў непрыемныя, мякка кажучы, пасланні, я чарговым разам звярнуўся ў міліцыю, каб яны знайшлі вінаватых. Паводле фактаў цыдулак у дзвярах, і паводле фактаў пагроз праз электронную скрыню міліцыя нібыта праводзіла праверкі і не знайшла вінаватых. Спадзяюся, што хоць гэтым разам міліцыя не адпіхне маю заяву», - пракаментаваў актывіст.

Нагадаем, што ў лістападзе Юрый Ляшэнка праводзіў адзіночны пікет з мэтай звярнуць увагу на парушэнні правоў інвалідаў, але быў «затрыманы» хуткай дапамогай. Потым суд пакараў яго штрафам.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках