29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Таварны цягнік у Зэльве скінуў з адхону Peugeot

12

Пацярпелі двое мужчын з Peugeot: малады кіроўца і ягоны бацька.

Як паведамілі onliner.by у ДАІ Гарадзенскай вобласці, аварыя адбылася сёння ўдзень у гарадскім пасёлку Зэльва. Пацярпелі двое мужчын з Peugeot: малады кіроўца і ягоны бацька. Абодвух шпіталізавалі. Паводле папярэдніх звестак, кіроўца свядома выехаў на чыгуначныя рэйкі, нягледзячы на гудкі цягніка і сігналізацыю на пераездзе. Абставіны здарэння высвятляюцца.

«Відавочцы, якія ехалі ў сустрэчным кірунку, сцвярджаюць, што машыніст гудком папярэдзіў аб сваім набліжэнні, светлавая і гукавая сігналізацыя на чыгуначным пераездзе на вуліцы Булака працавала. Яны вельмі здзівіліся, калі ўбачылі, як замест таго, каб спыніцца, Peugeot паехаў на рэйкі перад таварным цягніком, які рухаўся з боку Слоніма ў кірунку Ваўкавыска», - распавялі ў ДАІ.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках