29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыя цэлы дзень шукала васьмікласніка, што ўцёк са школы

Міліцыя цэлы дзень шукала васьмікласніка, што ўцёк са школы

Амаль цалюткі дзень шукалі падлетка з Бераставіцкага раёна, які пасля канфлікту ў школе збег з дому і з'ехаў у Горадню.

У пятніцу ўвечары 20 лютага маці зніклага 13-гадовага хлопчыка звярнулася ў Бераставіцкі РАУС з просьбай дапамагчы знайсці сына, што не вярнуўся са школы. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ва УУС Гарадзенскага аблвыканкама.

Увечары таго ж дня яго знайшлі на аўтавакзале ў Горадні. Падлетак распавёў, што яму «вельмі хацелася палюбавацца вялікім горадам».

Вядома, што за дзень да знікнення ў школьніка наспеў канфлікт з аднакласнікамі, пасля чаго, на наступны дзень, ён, зрабіўшы выгляд, што ідзе ў школу, з'ехаў у суседнюю вёску Алекшыцы на калгасным аўтобусе. Адкуль аўтаспынам дабраўся да Горадні, дзе правёў ноч на аўтавакзале. За знойдзеным хлопчыкам у Горадню тут жа прыехаў бацька.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках