28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Севярынец: Вылучэнне Статкевіча дапаможа вызваліць усіх палітвязняў

16
Павел Севярынец: Вылучэнне Статкевіча дапаможа вызваліць усіх палітвязняў

Кампанію для вылучэння Мікалая Статкевіча кандыдатам у прэзідэнты трэба праводзіць менавіта цяпер.

Сустаршыня аргкамітэта для стварэння партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павал Севярынец у інтэрв'ю «Радыё Рацыя» распавёў, якія варункі могуць спрыяць вызваленню былога кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча.

- Цяпер праходзіць кампанія для вылучэння Мікалая Статкевіча кандыдатам ад апазіцыі на прэзідэнцкую пасаду. Ці можа гэта дапамагчы палітвязню выйсці на волю?

- Безумоўна, можа. Па-першае, гэта кампанія салідарнасці, і толькі пад ціскам палітвязні ў Беларусі выходзяць на волю. Так было мінулыя разы, калі дзесяткі палітвязняў выйшлі з турмаў дзякуючы грамадскаму і еўрапейскаму ціску. Гэта першая прычына. Другая - пасля Украіны, нармандскіх фарматаў і «кавы вёдрамі» еўрапейцы часта наведваць Менск, і ўмовы вызвалення палітвязняў для поўнафарматных стасункаў ніхто не скасоўваў. Такім чынам, вызваленне Статкевіча застаецца ўмовай Еўразвязу. Лёд крануўся, ідуць актыўныя перамовы. І, на мой погляд, менавіта ў гэты момант актыўная кампанія для вылучэння Мікалая Статкевіча можа дапамагчы ягонаму вызваленню. Гэта і кампанія салідарнасці, і маральна-палітычны крок, і адначасова - вельмі важнае дзеянне для таго, каб вызваліць Мікалая.

- Магчыма, улада і сама хацела б хутчэй вызваліць Мікалая Статкевіча, але не ведае, як гэта зрабіць, каб, як кажуць, не сапсаваць свой імідж? Ці могуць тут знайсці нейкае кампраміснае развязанне?

- Наколькі я чуў, цяпер разглядаецца варыянт пра тое, каб Мікалая перавесці на «хімію». З аднаго боку, ён будзе цалкам звязаны, а з другога, да яго можна будзе прыязджаць і гэтак далей. Такі пэўны палавіністы варыянт. Магчыма, пра гэта цяпер і таргуюцца. Дакладна не ведаю, але падобна да таго. Але, напраўду, патрэбнае не толькі вызваленне, але і рэабілітацыя Мікалая Статкевіча і астатніх палітвязняў. Таму, думаю, кампанія для вызвалення Статкевіча павінна ісці, па-першае, пад лозунгам: «Вызваленне ўсіх палітычных зняволеных, якія цяпер ёсць у Беларусі». Па-другое, таксама з патрабаваннем іх поўнай рэабілітацыі.

- Існуе меркаванне, што праз падзеі ва Украіне, Еўропе цяпер не да палітычных зняволеных у Беларусі. Маўляў, гэтае пытанне адышло на другі план…

- Вядома, што геапалітыка заўсёды для палітыкаў важнейшая, чым нейкія маральныя рэчы, завязаныя з годнасцю і лёсамі асобных людзей. Але ўсё ж Еўропа грунтуецца на хрысціянскіх каштоўнасцях. І адкінуць маральную прычыну Еўразвяз, які абвяшчае асобу галоўнай каштоўнасцю, не можа. Іншая рэч, што і сярод еўрапалітыкаў ёсць розныя сілы. Хтосьці наогул не размаўляе з Лукашэнкам пра палітвязняў, а цікавіцца толькі геапалітыкай. Але ёсць і тыя, хто шчыра зацікаўлены, каб палітвязні выйшлі на волю. Таму ўся сума намаганняў Еўропы не дазваляе пачаць паоўнафарматны дыялог і развязаць шматлікія важныя пытанні без вызвалення палітычных зняволеных. Я думаю, што беларуская ўлада гэта выдатна разумее.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках