28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Nissan прэзентуе ў Жэневе канцэптуальны хэтчбэк Sway (Фота)

Мяркуецца, што канцэпт з'яўляецца прадвеснікам новага пакалення Micra.

Японская кампанія Nissan напярэдадні аўтасалона ў Жэневе распаўсюдзіла рэкламу канцэптуальнага кампактнага хэтчбэка Sway, прэзентацыя якога адбудзецца 3 сакавіка. Пакуль няма ніякіх звестак аб новым аўтамабілі. Выданне Auto Express мяркуе, што навінка стане прадвеснікам Micra новага пакалення, піша korrespondent.net.

Прадстаўнікі кампаніі падкрэслілі, што падчас распрацоўкі Sway быў ужыты "такі ж падыход, як да мадэляў Qashqai і Juke", але што канкрэтна маецца на ўвазе, яны не ўдакладнілі.

Nissan Micra цяперашняга пакалення выпускаецца з 2010 года. У 2013 годзе мадэль перажыла рэстылізацыю, яе выгляд дапасавалі да адзінага карпаратыўнага стандарту. Таксама быў пашыраны спіс дадатковага абсталявання.

Еўрапейская версія Micra абсталёўваецца двума трохцыліндравымі агрэгатамі на выбар - 1,2-літровымі магутнасцю 80 к.с. і 98 к.с.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках