19 красавiка 2024, Пятніца, 11:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Статкевіч, Рубцоў, Танкачова - у справаздачы Amnesty International

1
Статкевіч, Рубцоў, Танкачова - у справаздачы Amnesty International

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International апублікавала даклад аб стане правоў чалавека ў 160 краінах свету.

У раздзеле справаздачы, прысвечаным Беларусі, адзначаецца, што гэта - адзіная краіна ў Еўропе, дзе прадаўжаецца прымяняцца смяротнае пакаранне. Права на свабоду выказвання ў Беларусі жорстка абмежаванае, журналісты падпадаюць пад пераслед. Свабода сходаў па-ранейшаму жорстка абмежаваная, паведамляе "Радыё Свабода".

У справаздачы адзначаецца, што летась тры чалавекі ў Беларусі былі пакараныя смерцю. У красавіку ўлады пачалі пераследаваць пазаштатных журналістаў, якія працуюць на замежныя СМІ. На думку ўладаў, яны павінны акрэдытавацца ў якасці замежных журналістаў у МЗС. Чатыры журналісты цягам года былі аштрафаваныя на сумы, эквівалентныя 450 далярам.

У справаздачы згадваюцца масавыя арышты ўдзельнікаў "Чарнобыльскага шляху", прэвентыўныя затрыманні напярэдадні і падчас правядзення чэмпіянату свету ў хакеі ў Менску і пераслед палітычнага актывіста Юрыя Рубцова, які ў канцы года быў прысуджаны да турэмнага зняволення паводле абвінавачвання ў абразе суддзі.

Amnesty International нагадвае, што вязень сумлення і былы кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч, асуджаны на 6 гадоў у 2011 годзе, з 2012 года знаходзіцца ў калоніі строгага рэжыму.

Справаздача таксама адзначае справу беларускай праваабаронцы, грамадзянкі Расеі Алены Танкачовай, якой праз фармальную нагоду быў скасаваны дазвол на жыхарства ў Беларусі.

У справаздачы сярод самых сур'ёзных праблем адзначаецца канфлікт ва Украіне і звужэнне прасторы для свабоды выказвання ў Расеі і ў краінах Цэнтральнай Азіі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках