20 красавiка 2024, Субота, 5:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На гандлёвай пляцоўцы «Экспабэла» гарэў павільён

2

Як мяркуецца, прычына пажару - парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе МНС.

«24 лютага а 23-51 паступіла паведамленне аб загаранні ў павільёне на адкрытай гандлёвай пляцоўцы ГЗЦ «Экспабэл» у Менскі раёне.

Калі да месца выкліку прыбылі ратавальнікі і пажарныя, адбывалася адкрытае гарэнне металічнага павільёна на адкрытай гандлёвай пляцоўцы.

На гандлёвай пляцоўцы «Экспабэла» гарэў павільён . Фота: МНС

Металічны павільён продажу бытавой хіміі быў электрыфікаваны. Ягоны арандатар - індывідуальны прадпрымальнік. У выніку пажару будынак быў пашкоджана агнём, знішчаная бытавая хімія.

Побач размешчаныя павільёны дзякуючы аператыўным дзеянням падраздзяленняў МНС не пашкоджаныя. У шэрагу размешчаны 36 павільёнаў.

Як мяркуецца, прычына пажару - парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання (электраправодкі)», - адзначылі там.

На гандлёвай пляцоўцы «Экспабэла» гарэў павільён . Фота: МНС

Фота: МНС

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках