19 красавiка 2024, Пятніца, 4:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Данбасе знікла найноўшая расейская ўстаноўка сакрэтнай сувязі

68
У Данбасе знікла найноўшая расейская ўстаноўка сакрэтнай сувязі

Спецназ ФСБ, які кінулі на яе пошукі, панёс страты ў баі з невядомымі дыверсантамі.

Каля горада Равенькі Луганскай вобласці знікла найноўшая расейская ўстаноўка сакрэтнай сувязі («Аб'ект Вега»). Першым пра гэта паведаміў украінскі блогер Алег Ярчук, які рэгулярна размяшчае на сваёй старонцы ў інтэрнэце перахопы данясенняў расейскіх падраздзяленняў. Ён сцвярджае, што 24 лютага расейскія групы з в/ч 35690, якая належаць да Цэнтра спецыяльнага прызначэння ФСБ Расеі, праводзілі каля Равенек пошук устаноўкі. Яны паведамілі камандаванню, што ў раёне пошукаў дзейнічаюць «дыверсійна-выведвальныя групы невядомага паходжання». У баі з адной з іх расейскі спецназ страціў траіх чалавек, паведамляе «Еврорадио».

Ярчук адзначае, што «Аб'ект Вега» - гэта мабільная ўстаноўка закрытых шыфравальных каналаў сувязі ва ўмовах актыўнага радыёэлектроннага процідзеяння. Знешне яна выглядае як кунг на шасі КАМАЗа і ў агульнай калоне аўтатэхнікі яе можна адрозніць дзякуючы паўсферычнай антэне. Адзначаецца, што ўстаноўка яшчэ не паступіла на ўзбраенне расейскага войска. На Данбасе яна апынулася тыдзень таму для тэставання ў баявых умовах.

Спецназ ФСБ нібыта знайшоў труп аператара «Аб'екта Вега». Пошук устаноўкі ўскладняе той факт, што невядомыя дыверсанты здолелі адключыць сістэму радарнага пазіцыянавання, адзначае сайт crime.in.ua.

Раніцай 25 лютага Алег Ярчук паведаміў, што ў раёне Равенек доўжацца пошукі сакрэтнай устаноўкі. Да іх падключылі спецназ з Уладзікаўказа. Аднак ён трапіў на міннае поле, страціў дваіх байцоў і адзін быў паранены.

Напісаць каментар 68

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках