26 красавiка 2024, Пятніца, 0:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Немцы рассакрэцілі Audi R8 другога пакалення

4

Audi наважыла не прымушаць прыхільнікаў чакаць і рассакрэціла свой новы суперкар R8 за тыдзень да прэм'еры.

Дэбют аўто запланаваны на Жэнеўскі аўтасалон. Агулам аўтамабіль захаваў рысы, але кожная кузаўная дэталь у R8'2016 - новая. У базавай камплектацыі аўтамабіль абсталяваны цалкам святлодыёднай оптыкай. За даплату можна ўсталяваць лазерныя фары, піша Onliner.by.

У спісе дадатковых опцый - карбонавы спойлер і дыфузар з гэтага ж матэрыялу. Аўто стала шырэйшае і ніжэйшае за першае R8. Пры гэтым прэс-цэнтр робіць акцэнт на тым, што даўжыня і колавая база аўтамабіля не змяніліся. У якасці прыборнай панэлі ў Audi R8 выступае 12,3-цалевы ВК-дысплей. Хоць агулам будова пярэдняй панэлі засталася ранейшай.

У рух новае пакаленне суперкара прыводзіць дапрацаваны V10 аб'ёмам 5,2 літра. Гэты матор будзе мець дзве мадыфікацыі: базавая (540 к.с. і 540 Н∙м) і Plus (610 к.с. і 560 Н ∙ м). Самая даступная версія R8 набярэ 100 км/г за тры з паловай секунды. R8 Plus робіць гэта за 3,2 секунды. Максімальная хуткасць аўтамабіля дасягае 330 км/г.

Аўто абсталявалі 7-ступеністым S tronic з чатырма рэжымамі работы (адзін з іх - ручны). Цяга перадаецца на ўсе колы, але па змаўчанні самаход заднепрывадны. R8 абсталявалі электрагідраўлічнай многадыскавай муфтай, таму да 100% моманту можа быць адпраўлена на пярэднюю вось.

Замовіць аўто можна будзе ў Еўропе летам. Кошты пачынаюцца ад 165 тысяч еўраў. За мадыфікацыю Plus просяць 187.400 еўраў.

Фота: вытворцы

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках