19 красавiка 2024, Пятніца, 6:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спецслужбы Расеі вярбуюць украінцаў у памежных раёнах

7
Спецслужбы Расеі вярбуюць украінцаў у памежных раёнах

Расейскія спэцслужбы актывізавалі сваю дзейнасць на паўночных межах Украіны.

На Сумшчыне ва ўправу Службы бяспекі Украіны пачалі звяртацца жыхары памежных вёсак з аповядамі пра спробы завербаваць іх, паведамляе ТСН.

Адну з такіх гісторый пагадзіўся распавесці жыхар рэгіёну. Падчас паездкі да сваякоў у суседнюю вобласць РФ яго затрымалі на вакзале.

"Прадставіліся супрацоўнікамі ФСБ. Я кажу, у мяне няма нічога лішняга, вось пашпарт, у мяне тут сваякі жывуць, я часта сюды езджу. Яны пачалі мне пагражаць... Калі шчыра, яно ж за дзяцей страшна.... Спалохаўся", - распавёў мужчына.

Паводле ягоных слоў, праваахоўнікаў цікавіла размяшчэнне ўкраінскіх войскаў ды ўсялякая інфармацыя што да "Правага сектара". Пасля чаго прымусілі падпісаць нейкія паперы. Пасля гэтай размовы мужчына пэўны час нікому нічога не распавядаў - спадзяваўся, што абыдзецца. Аднак калі яму пачаў настойліва званіць нейкі расейскі капітан, украінец не вытрымаў і пайшоў шукаць абароны ў СБУ.

Там кажуць, што з такімі аповядамі цягам апошняга часу да іх звярнуліся ўжо чатыры чалавекі. Усіх спачатку беспадстаўна абвінавачвалі ва ўчыненні якога-небудзь парушэння, забіралі дакументы, а далей схілялі да дзяржаўнай здрады.

"Гэта здабыванне выведвальнай інфармацыі аб вайсковых частках, месцы іх дыслакацыі, узбраенні. Затым іх рыхтуюць да таго, што ў дзень, калі настане час "Ч", яны павінны быць гатовыя ўзяць удзел у пратэстных акцыях, якія будуць спланаваныя і будуць праводзіцца на тэрыторыі Ўкраіны расейскімі спецслужбамі: такіх як захоп будынкаў, перахопліванне дарог, пікетаванне адміністратыўных будынкаў і гэтак далей", - распавёў намеснік кіраўніка абласной управы СБУ Сумшчыны Юрый Байдак.

Праваахоўнікі папярэджваюць людзей быць вельмі асцярожнымі падчас паездак у Расею, а таксама быць маральна гатовымі да сустрэчы з супрацоўнікамі мясцовай ФСБ. І не баяцца расказваць пра гэта ўкраінскім праваахоўнікам. Чыстасардэчнае прызнанне вызваляе ад крымінальнай адказнасці, нагадваюць у СБУ. І запэўніваюць, што інфармацыя будзе трымацца ў таямніцы.

Адзначым, сілавікі сцвярджаюць, што калі б не Майдан, то незалежнай Украіны ўжо б не існавала. Таемная спецаперацыя расейскай ФСБ "Маналіт" павінна была зрабіць Украіну расейскай правінцыяй. А сотні тысяч незадаволеных атрымалі б усе шанцы трапіць у канцлагер. Факты сведчаць, што Расея рыхтавалася да захопу Украіны больш як дзесяць гадоў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках