25 красавiка 2024, Чацвер, 3:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мустафа Джамілеў: Саўмін і парламент Крыму захапілі 110 расейскіх вайскоўцаў

2
Мустафа Джамілеў: Саўмін і парламент Крыму захапілі 110 расейскіх вайскоўцаў

Мустафа Джамілеў распавёў аб захопе дзяржаўных устаноў Крыма і заклікаў да яго поўнай блакады.

Пра гэта на міжнароднай канферэнцыі "Крым - гэта Украіна" заявіў праваабаронца, дысідэнт, упаўнаважаны прэзідэнта ў справах крымскіх татараў Мустафа Джамілеў, паведамляе УНІАН.

Паводле ягоных слоў, анэксія Крыма Расеяй пачалася 23 лютага 2014, калі ў Севастопалі ўпершыню з'явіліся так званыя "зялёныя чалавечкі", спецатрады Узброеных сіл РФ без апазнавальных знакаў, якія пачалі захопліваць дзяржаўныя ўстановы.

"26 лютага (2014) яны планавалі склікаць Вярхоўную Раду аўтаномнай рэспублікі і прыняць зварот да Уладзіміра Пуціна аб далучэнні Крыму да Расеі", - сказаў Мустафа Джамілеў, адзначыўшы, што з усяго Крыму ў Сімферопаль звезлі блізу 3-4 тысяч чалавек, большасць з якіх былі з Севастопаля.

Як адзначыў Мустафа Джамілеў, у крымскіх татараў у той дзень у Сімферопалі загадзя была запланавана акцыя зусім з іншай нагоды, але калі стала вядома аб намерах далучыць Крым да Расеі, крымскія татары пачалі прыбываць у Сімферопаль, каб не дапусціць выканання намераў РФ.

Са слоў Мустафа Джамілева, тады крымскім татарам, якія складалі большасць мітынгоўцаў, удалося прадухіліць прыняцце звароту, а сепаратыстаў адціснулі ад будынка парламента.

"На наступны дзень, раным-рана, Вярхоўная Рада і Савет міністраў былі захопленыя вось гэтымі "чалавечкамі". Агулам іх было 110 чалавек, 70 захапілі парламент і 40 - Савет міністраў", - адзначыў ён.

На наступны дзень можна было зноў сабрацца на акцыю пратэсту, але з Кіева паступіла просьба не выходзіць праз пагрозы кровапраліцця, сказаў Джамілеў.

Ён падкрэсліў, што, "з іншага боку, Кіеў нічога не рабіў для таго, каб нейтралізаваць гэтых тэрарыстаў".

Акрамя таго, са словах Джамілева, за 20 км размяшчаліся байцы "Альфы", якія бяздзейнічалі, калі сітуацыя патрабавала прыехаць, атачыць і нейтралізаваць расейскіх захопнікаў. Як адзначыў Мустафа Джамілеў, колькасць "Альфы" складала блізу 1,5 - 2,5 тысяч чалавек.

Выступаючы на канферэнцыі, Мустафа Джамілеў таксама заклікаў да поўнай блакады акупаванага Крыма. Паводле ягоных слоў, афіцыйны Кіеў павінен цалкам блакаваць Крым: не пастаўляць туды ні прадукты, ні электраэнэргію, ні ваду, што дапаможа вызваліць паўвыспу ад акупантаў, паведамляе LB.ua.

"Блакада перш за ўсё выкліча злосць у Аксёнава і Канстанцінава, бо ім і так цяпер несалодка... Простыя ж крымчукі, якія падтрымліваюць Украіну, тэлефануюць мне кожны дзень і самі просяць аб гэтым. Яны гатовыя трываць, абы вызваліцца ад акупантаў", - сказаў Джамілеў.

Ён таксама паведаміў, што надоечы размаўляў пра гэта з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам, але не сказаў, ці была паводле вынікаў размовы прынятая нейкае канкрэтная пастанова. Джамілеў падаў як прыклад сітуацыю з пастаўкамі прадуктаў на паўвыспу. Паводле ягоных слоў, украінскія прадукты, якія ідуць у Крым з тэрыторыі мацерыка, затым трапляюць на прылаўкі Расеі - іх перагружаюць пад Сімферопалем і адпраўляюць далей праз Керчанскі праліў. Частка ўкраінскіх прадуктаў, якая застаецца на паўвыспе, прадаецца завышанымі коштамі - на ўзроўні расейскіх коштаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках