19 красавiка 2024, Пятніца, 21:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дырэктар выведкі ЗША падтрымаў пастаўку зброі Украіне

6
Дырэктар выведкі ЗША падтрымаў пастаўку зброі Украіне

Кіраўнік нацыянальнай выведкі ЗША Джэймс Клэпер заявіў аб падтрымцы ідэі ўзбраення ўкраінскіх урадавых сіл.

Пра гэта паведаміла газета The Washington Post, піша "Лiга.нет".

"З пункту гледжання выведкі гэта палітычная пастанова. Так, я яе падтрымліваю, але гэта маё асабістае меркаванне, і яно не адлюстроўвае афіцыйную пазіцыю амерыканскай выведкі", - заявіў ён падчас выступу ў сенаце ЗША.

Нагадаем, што афіцыйная пазіцыя амерыканскай выведкі такая, што пастаўкі зброі сілам АТА могуць прывесці да эскалацыі канфлікту. Аб гэтай пазіцыі не прамінуў нагадаць і сам Клэпер, які займае пасаду з жніўня 2010 года: "Выведвальная супольнасць ЗША мяркуе, што пастаўкі зброі ва Украіну могуць выклікаць негатыўную рэакцыю з боку РФ і паскорыць пастаўкі больш сучаснай зброі сепаратыстам".

Адзначаецца таксама, што на выступе ў кангрэсе дырэктар нацыянальнай выведкі папярэдзіў пра магчымую атаку баевікоў на Марыупаль вясной, нагадаўшы слухачам, што гэта ўваходзіць у частку плана Пуціна, мэта якога - прасекчы сухапутны калідор у Крым.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках