16 красавiка 2024, aўторак, 18:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Нафтагаз» пералічыў $15 мільёнаў папярэдняй аплаты «Газпрому»

5
«Нафтагаз» пералічыў $15 мільёнаў папярэдняй аплаты «Газпрому»

«Газпром» цягам апошніх дзён абмяжоўвае пастаўкі «блакітнага паліва» ва Украіну.

Дзяржаўны энэргахолдынг «Нафтагаз Украіны» пералічыў 15 млн даляраў папярэдняй аплаты расейскаму «Газпрому» за пастаўкі газу ў сакавіку 2015 года.

Пра гэта УНІАН паведамілі ў прэс-службе кампаніі.

«Так. Пералічылі 15 млн даляраў папярэдняй аплаты», - сказалі прэс-службе кампаніі.

Як раней паведамлялася, «Газпром» цягам апошніх дзён абмяжоўвае пастаўкі «блакітнага паліва» ва Украіну. У сувязі з гэтым «Нафтагаз Украіны» папярэдзіў расейскага манапаліста аб немагчымасці далейшай папярэдняй аплаты за газ без гарантый захавання ім Брусэльскага пратаколу.

Таксама «Нафтагаз» падкрэсліваў, што пастаўкі «Газпромам» газу на акупаваныя баевікамі тэрыторыі супярэчаць дзейнаму кантракту.

Як заявіў кіраўнік кампаніі Андрэй Кобалеў, «Нафтагаз Украіны» не будзе аплачваць рахункі «Газпрома» за газ, які расейская кампанія можа паставіць на акупаваныя тэрыторыі.

У сувязі з сітуацыяй, якая склалася, віцэ-прэзідэнт Еўрапейскай камісіі ў энэргетычных пытаннях Мараш Шэфчавіч напісаў міністрам энэргетыкі Украіны і Расеі лісты, у якіх запрасіў на газавыя перамовы ў Брусэль у панядзелак, 2 сакавіка.

І расейская, і ўкраінская стораны выказалі гатоўнасць да ўдзелу ў перамовах.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках