24 красавiка 2024, Серада, 17:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбіцыйны мільярдэр рассакрэціў новы спорткар

1

Заснавальнік кампаніі SCG Джэймс Глікенхаўс рассакрэціў знадворны выгляд навінкі SCG 003.

Суперкар прэзэнтаваны ў дзвюх мадэлях: 003С Competizione для гоначных дарог і прызначаны для звычайнага дарожнага пакрыцця 003S Stradale. Дызайн аўтамабіля распрацаваны італійскай кампаніяй Granstudio, за канструкцыю адказны Паола Катонэ з Подыум Інжынірынг, піша "Корреспондент".

Аб тэхнічным баку абодвух супэркараў вядома, што гоначная версія можа пахваліцца мадэрнізаваным 3,5-літровым рухавіком твін-турба V6 Honda HPD. Рухач пры гэтым класічны - на заднюю вось, трансмісія ад Hewland. А SCG 003S Stradale атрымае 6-цыліндравы рухавік, пакуль невядомай магутнасці.

Абодва супэркары сканструяваныя на базе інавацыйнай, высокатэхналагічнай модульнай архітэктуры, маюць падвеску з штурхальнымі штангамі і хутка заменны сілавы агрэгат у выглядзе асобнага падрамніка задняй часткі.

Публічная прэм'ера абедзвюх мадыфікацый SCF 003 адбудзецца на Жэнэўскім аўтасалоне ў сакавіку. Таксама паглядзець на гоначную SCG 003C Competizione можна будзе на гонцы "24 гадзіны Нюрбургрынга", дзе яна будзе браць удзел.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках