25 красавiка 2024, Чацвер, 23:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Франк-Вальтэр Штайнмаер: Украінскі канфлікт можа здоўжыцца на дзесяцігоддзі

7
Франк-Вальтэр Штайнмаер: Украінскі канфлікт можа здоўжыцца на дзесяцігоддзі

Адрознае ад канфліктаў у Сірыі, Іраку або Лібіі, крызіс на Данбасе можна развязаць, але на гэта спатрэбяцца дзясяткі гадоў

Такое меркаванне выказаў міністр замежных спраў Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер, перадае Deutsche Welle.

На ягоную думку, пошукі «палітычнага развязання расцягнуцца, напэўна, на цэлае пакаленне». Зрэшты, адрозна ад іншых вострых канфліктаў, міністр бачыць пэрспэктывы ў дачыненні да ўкраінскага крызісу.

«Калі я гляджу на Зямную кулю і бачу Сірыю, Лібію ды Ірак, то я разглядаю ўкраінскі канфлікт як адзіны, які паддаецца развязанню», - сказаў Штайнмаер.

Пастанова Кіева пачаць адвядзенне цяжкай вайсковай тэхнікі, паводле ягоных слоў, не з'яўляецца прарывам, гэта проста «добрая навіна».

«Магчыма, цяпер можна зноў быць трохі больш упэўненым, чым мы былі на працягу апошніх тыдняў», - адзначыў міністр.

Зрэшты, ён нагадаў, што адвядзенне ўзбраенняў мусіла пачацца яшчэ тыдзень таму.

Нагадаем, у пятніцу, 27 лютага, на Данбасе сілы антытэрарыстычнай аперацыі працягваюць адвядзенне цяжкага ўзбраення ад лініі супрацьстаяння з ваеўнікамі. Працэдура праходзіць пад кантролем місіі АБСЕ.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках