19 красавiка 2024, Пятніца, 13:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg: Банкі РФ - наступная цэль санкцый ЗША

12
Bloomberg: Банкі РФ - наступная цэль санкцый ЗША

Урад ЗША разглядае магчымасць выключэння з міжнароднай фінансавай сістэмы некалькіх расейскіх банкаў.

Пра гэта Bloomberg распавялі крыніцы ў Белым доме, піша РБК.

Дзве крыніцы агенцтва ў адміністрацыі прэзідэнта ЗША заявілі, што пакараныя могуць быць адзін або некалькі расейскіх банкаў. Абодва чыноўнікі, якія бралі ўдзел у абмеркаванні санкцый, заявілі, што блакаванне расейскіх банкаў прывядзе да значнага абвастрэння двухбаковых стасункаў і можа выклікаць далёкасяжныя наступствы, асабліва для еўрапейскай эканомікі.

Яшчэ дзве крыніцы ў Белым доме таксама пацвердзілі Bloomberg, што самым значным захадам, які разглядаецца ў адміністрацыі Барака Абамы, з'яўляецца поўнае выключэнне расейскіх банкаў з заходняй фінансавай сістэмы. Суразмоўцы агенцтва адзначылі, што магчыма спачатку будуць прынятыя прамежкавыя крокі, такія як забарона на правядзенне банкаўскіх аперацый у далярах для расейскіх банкаў.

Крыніцы ў вайсковай і выведвальнай супольнасці ЗША распавялі Bloomberg, што паводле ацэнцы спецслужбаў, Крэмль прадоўжыць пастаўкі зброі баевікам, наступнай мэтай якіх верагодна стане Марыупаль або Харкаў. Гэтыя крыніцы казалі на ўмовах ананімнасці, паколькі даклады спецслужбаў з'яўляюцца сакрэтнымі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках